Редакция газеты "Iўеўскі край"

Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Ціхі шолах старонак кнігі

Образование / Воскресенье, 16 сентября 2018 11:02 / Прочитано: 3002

За акном час інфармацыйных тэхналогій, калі вялікая частка чалавецтва перайшла на электронныя кнігі. Коштавы фактар даступнасці навейшых гаджэтаў дазваляе ахапіць увесь бібліятэчны фонд свету, аднак, гэта ўсё ж не можа замяніць "ціхі шолах старонак папяровай кнігі". Бібліятэкі па-ранейшаму карыстаюцца папулярнасцю і для многіх застаюцца адзінай магчымасцю пазнаёміцца з неабходнай інфармацыяй ці неацэнным тварэннем - класікай.

15 верасня - прафесійнае свята ўсіх бібліятэкараў Беларусі, а дакладней - Дзень бібліятэк.

Праца бібліятэкара вельмі шматгранная. Каб стаць прафесіяналам, бібліятэкар павінен быць і педагогам, і псіхолагам, і журналістам, і рэжысёрам, і арганізатарам, і акцёрам.

Менавіта такім прафесіяналам і з'яўляецца Святлана Абрыеўна Мірончык - дырэктар дзяржаўнай установы культуры "Іўеўская раённая бібліятэка”.

Святлана Абрыеўна працуе ў сферы культуры з 1982 года. У 1995 годзе яна ўзначаліла Іўеўскую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму (у 2015 годзе Іўеўская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма перайменавана ў ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка"). За час працы на пасадзе дырэктара зарэкамендавала сябе як эрудыраваны, высокакваліфікаваны, кампетэнтны, адказны кіраўнік. Шмат увагі яна надае ўдасканаленню метадаў кіравання ўстановай, арганізацыі высокаякаснай работы кожнага структурнага падраздзялення, забеспячэнню сучаснага тэхнічнага абсталявання, прывабнага знешняга выгляду бібліятэк раёна.

Пад яе кіраўніцтвам бібліятэка стала сапраўдным інфармацыйным, адукацыйным і культурным цэнтрам горада і раёна. Святлана Абрыеўна праводзіць сістэматычную работу па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны раёна, развіцці бібліятэчнай справы, увядзенні перспектыўных формаў абслугоўвання насельніцтва раёна, па аптымізацыі сеткі бібліятэк.

Па ініцыятыве дырэктара пры Іўеўскай раённай бібліятэцы ў 2011 годзе быў створаны музей бібліятэчнай справы, які змяшчае матэрыялы па гісторыі бібліятэчнай справы раёна, архіўныя дакументы, публікацыі, кнігі з аўтографамі аўтараў і іншыя экспанаты.

Усе бібліятэкі ажыццяўляюць арганізацыю бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва на высокім узроўні. 13 бібліятэк раёна ўносяць важкі ўклад у фарміраванне сацыякультурнай сферы рэгіёну, выконваюць шырокі спектр культурна-інфармацыйных паслуг для насельніцтва, арганізуюць вольны час карыстальнікаў бібліятэк. Для абслугоўвання жыхароў аддаленых вёсак раёна функцыяніруе перасоўная бібліятэка, паслугамі якой карыстаюцца жыхары.

Вялікая ўвага з боку дырэктара надаецца камплектаванню бібліятэчнага фонду, праводзіцца маніторынг запатрабаванасці літаратуры ў насельніцтва, кантроль за абнаўленнем фонду.

Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка" з'яўляецца пошук і ўкараненне новых формаў і метадаў работы з мэтай удасканалення інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання, павелічэння колькасці карыстальнікаў і павышэння прэстыжу бібліятэкі сярод насельніцтва.

Па ініцыятыве Святланы Абрыеўны, з мэтай атрымання карыстальнікамі актуальнай інфармацыі аб рабоце бібліятэкі, забеспячэння простага і адкрытага доступу да інфармацыйных рэсурсаў, быў створаны сайт ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка" (http://ivie-lib.by). У мінулым годзе бібліятэка пашырыла сваю прысутнасць у web-прасторы праз выкарыстанне сацыяльных сетак "Одноклассники", "ВКонтакте" і "Facebook".

Пры бібліятэках раёна працуюць 12 сацыяльна-інфармацыйных цэнтраў, 5 мультымедыйных цэнтраў. Доступ карыстальнікаў да прававой інфармацыі забяспечваюць 5 публічных цэнтраў прававой інфармацыі. Усе бібліятэкі раёна маюць доступ да сеткі Інтэрнэт і электронную пошту.

Усё гэта дазваляе бібліятэкам пашыраць сферу дзейнасці і павялічваць колькасць паслуг. Акрамя традыцыйных бясплатных паслуг бібліятэкі сістэмы актыўна выкарыстоўваюць платныя віды. ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка" прапануе карыстальнікам 35 відаў платных паслуг.

Для ажыццяўлення сацыяльна-культурнай дзейнасці і арганізацыі вольнага часу карыстальнікаў з улікам іх пажаданняў і творчых здольнасцей у бібліятэчнай сістэме працуе 16 аматарскіх аб'яднанняў рознай накіраванасці. Яны ўдзельнічаюць у прапагандзе дасягненняў айчыннай і сусветнай культуры, літаратуры, мастацтва, навукі, фарміруюць светапогляд, выхоўваюць эстэтычны густ і з'яўляюцца любімымі і папулярнымі месцамі вольнага часу і зносін людзей.

Штогод у дзяржаўнай установе культуры "Іўеўская раённая бібліятэка" на высокім прафесійным узроўні праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы, сярод якіх святы, акцыі, сустрэчы з цікавымі людзьмі і пісьменнікамі, прэзентацыі выданняў, экскурсіі па бібліятэцы, літаратурна-патрыятычныя кампазіцыі, семінары, круглыя сталы, дыспуты, дыскусіі і ншыя.

Вялікая ўвага ў бягучым годзе надавалася правядзенню масавых мерапрыемстваў, прысвечаных знакавым для Беларусі падзеям: Году малой радзімы, Дню Перамогі, Міжнароднаму дню абароны дзяцей, Міжнароднаму дню сям'і, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і іншым.

Супрацоўнікі бібліятэкі пад кіраўніцтвам С.А. Мірончык  знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых формаў і метадаў работы з чытачамі, якія садзейнічаюць папулярызацыі кнігі і чытання, далучэнню да лепшых узораў сусветнай літаратуры, у тым ліку беларускай, фарміраванню іміджа бібліятэкі як культурна-адукацыйнага цэнтра рэгіёну.

У межах арт-праекта "Тэрыторыя творчасці" супрацоўнікамі бібліятэкі арганізоўваюцца выставы работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фотавыставы, выставы карцін, праводзяцца майстар-класы творчых людзей Іўеўшчыны.

Святлана Абрыеўна імкнецца, каб дзяржаўная ўстанова культуры займала дастойнае месца ў сацыякультурнай сферы не толькі вобласці, але і па-за яе межамі. Яна прымала ўдзел у міжнародных праектах, дзе мела магчымасць пазнаёміцца з работай бібліятэк Польшчы і Літвы. Вопыт работы замежных калег укараняецца ў практыку работы бібліятэк сістэмы.

У 2018 годзе працягвалася работа ў межах праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва ЕС "Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020" з патэнцыяльнымі партнёрамі з Польшчы - публічнай бібліятэкай у Падгужэ.

Святлана Абрыеўна ўмела каардынуе дзейнасць бібліятэкі з дзяржаўнымі арганізацыямі, установамі і грамадскімі аб'яднаннямі. Яе намаганнямі наладжана цеснае супрацоўніцтва з установамі адукацыі горада, рэдакцыяй газеты "Іўеўскі край" і ТДА "Тэлекампанія "Іўе".

Шмат гадоў запар бібліятэка супрацоўнічае з выдавецтвам Беларускага Экзархата. Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву, фонд праваслаўнай літаратуры налічвае больш за чатыры тысячы экзэмпляраў дакументаў. Кіруючыся Праграмай супрацоўніцтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы ў галіне культуры і творчай дзейнасці, аховы, аднаўлення і развіцця гістарычнай і культурнай спадчыны, у бібліятэках сістэмы праводзіцца шэраг мерапрыемстваў духоўна-асветніцкага напрамку.

Наладжана супрацоўніцтва з намеснікам галоўнага рэдактара "Расійскай газеты" Ядзвігай Юферавай, дзякуючы якому кніжны фонд Іўеўскай раённай бібліятэкі папаўняецца лепшымі расійскімі выданнямі. 

Работа бібліятэк раёна пастаянна асвятляецца ў сродках масавай інфармацыі. За 2018 год апублікавана больш за 45 артыкулаў аб дзейнасці бібліятэк ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка".

Супрацоўнікі бібліятэк, у тым ліку і дырэктар, станавіліся лаўрэатамі прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта "За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва" ў намінацыі "Бібліятэкар года". У бягучым годзе ганаровага звання лаўрэата прэміі А.І. Дубко была ўдастоена Таіса Іванаўна Грыкень, загадчык Іўеўскай дзіцячай бібліятэкі-філіяла ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка".

Грамадства не прыдумала прылады больш дасканалай, чым чытанне, каб фарміраваць свядомасць, духоўны свет чалавека. Філосафы мінулага казалі: "Калі людзі перастаюць чытаць, яны перастаюць думаць".

Такім чынам, у сценах бібліятэк, нездарма старажылы называлі іх "аптэкамі для душы", ствараецца спрыяльнае асяроддзе для інтэлектуальных зносін, сумесных адкрыццяў, спазнання свету і вызначэння сваёй ролі ў ім. Такі кірунак, як бібліятэрапія, прыцягвае ў наш час усё больш увагі навуковых і практычных працаўнікоў, якія імкнуцца максімальна выкарыстоўваць "лячэбныя" магчымасці кніг. Сучасны чалавек выпрабоўвае надзвычай высокія псіхалагічныя і інфармацыйныя нагрузкі, і менавіта бібліятэкі могуць падаць кожнаму "лекі для душы".

Напрыканцы хочацца ад усяго сэрца павіншаваць са святам калег, усіх тых, чыя праца звязана з бібліятэкай: чытачоў, пісьменнікаў, выдаўцоў. Усім, хто любіць і шануе кнігу, хочацца пажадаць цікавых адкрыццяў, карысных ведаў, творчых момантаў, разнастайных поспехаў у жыцці, шчасця і дабрабыту. Чакаем вас у нашых бібліятэках!

В. Кепель,бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка".

Фота С. Зянкевіча.

Оставить комментарий

 

Ивье

Переменная облачность
18°C
ЮВ - 11.27 км/ч
Среда
2°C / 17°C
Четверг
5°C / 18°C
Пятница
5°C / 13°C
  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 1 руб. 80 коп. (18 тысяч рублей); 
– на три месяца – 5 руб. 40 коп. (54 тысяч рублей); 
– на шесть месяцев – 10 руб. 80 коп. (108 тысяч рублей).

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки

Президент Республики Беларусь


Ивьевский районный исполнительный комитет

\

 

 

Please publish modules in offcanvas position.