Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"



Разам – дружная сям’я!

Образование / Пятница, 15 мая 2020 15:41 / Прочитано: 255

Сям’я – самае галоўнае ў жыцці для кожнага з нас. Сям’я – гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каму мы  жадаем дабра і шчасця, каго мы любім, з каго бяром прыклад, пра каго клапоцімся.   Менавіта ў сям’і мы вучымся любові, клопату і павазе, адказнасці.  Наш яслі-сад – гэта таксама  вялікая дружная сям’я, якая імкнецца стварыць умовы для паўнавартаснага развіцця выхаванцаў. 

З 11 па 15 мая ў яслях-садзе аг. Геранёны праходзіць тыдзень Сям'і. Тыдзень пачаўся з правядзення ва ўсіх узроставых групах гутарак з дзецьмі аб сям'і    “З кім я жыву”, “Як я дапамагаю дома”, “Як мы адпачываем”. Дзеці расказвалі аб сваёй сям’і, аб тым, як яны праводзяць час з мамай і татам. Для бацькоў у кожнай групе ў папках-перасоўках прадстаўлены вершы, прыказкі і прымаўкі пра сям’ю. Старэйшыя дашкольнікі прынялі ўдзел у творчай майстэрні “Мая сям’я”. Дзеці  малявалі сонца, аблокі, кветкі. Малявалі дамы, сябе, сваіх татаў і мамаў, любімых хатніх жывёлаў, месцы адпачынку: возера ці агарод, але на ўсіх малюнках без выключэння, было намалявана сонца, вясёлка і дом – месца, дзе збіраецца ўся сям’я. Работы дзяцей здзіўлялі арыгінальнасцю, яркасцю, чуллівасцю, выпраменьвалі добрае святло і цяпло сямейнага ачага.

Запамінальным мерапрыемствам тыдня прайшла акцыя “Разам весела тварыць”, у якой прынялі актыўны ўдзел сем’і выхаванцаў. Мэта акцыі: фарміраваць у бацькоў прадстаўленне аб неабходнасці сумеснай дзейнасці з дзіцем і радасці ад атрыманага выніку; спрыяць ўзаемадзеянню: бацькі – дзеці – выхавальнікі; павышаць самаацэнку дзіцяці; фарміраваць пазітыўнае стаўленне да сябе і навакольнага асяроддзя. У рамках акцыі былі выраблены цікавыя гульнявыя сюжэты “Тры мядзведзі”, “Вясёлыя зайчаняты”, “Зайцы і вожыкі збіраюць грыбы”, “Мудрая сава”, “Лесавік” і інш. Галоўнымі мастакамі-афарміцелямі сюжэтаў былі выхавальнік дашкольнай адукацыі Скрыпская І. І., памочнік выхавальніка Сенькоўская І. В.

Калектыў установы адукацыі сумесна з бацькамі  падчас акцыі змаглі дапоўніць ужо складзенае асяроддзе, стварыць індывідуальнае аблічча тэрыторыі яслей-сада, якое адпавядае законам арганізацыі прасторы пад адкрытым небам. Пры гэтым, створаныя гульнявыя сюжэты будуць праўляць інтарэс у дзяцей, што дазволіць змяніць іх стаўленне да навакольнага асяроддзя; стварыць перадумовы для фарміравання неабходных пазітыўных экалагічных кампетэнцый.

М.М.Алабіна, загадчык дзяржаўнай установы адукацыі   

“Яслі-сад аг. Геранёны”, Іўеўскага раёна, Гродзенскай вобласці.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 

 

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.