Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"



"iPhoneXs - гэта на нейкі час, а веды - на ўсё жыццё!"

О людях... / Понедельник, 06 апреля 2020 09:56 / Прочитано: 1608

Як наш малады зямляк хоча змяніць свет

Аб тым, што 10-класнік гімназіі №1 г. Іўя Кастусь Муліца стаў фіналістам сацыяльна-адукацыйнага праекта "Першыя", які праводзіцца кампаніяй А1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk, мы даведаліся з інфармацыйнай абвесткі арганізатараў мерапрыемства. І неўзабаве звязаліся з юнаком, які аказаўся выдатным суразмоўцам з цікавымі поглядамі на сучаснасць і будучае, неардынарнымі ідэямі і новым мысленнем. Пасля такой змястоўнай размовы з'явіліся важкія падставы, каб ганарыцца новым пакаленнем і ўскладаць на яго грунтоўныя надзеі.

Спачатку для разумення - аб самім праекце "Першыя". Гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z, абвешчаны ў кастрычніку 2019 года для вучняў 9-х, 10-х і 11-х класаў. Ім было прапанавана падзяліцца сваім бачаннем таго, што магло б змяніць навакольны свет ці жыццё канкрэтных людзей у Беларусі да лепшага.
Для таго, каб дапамагчы сфармуляваць гэтыя ідэі школьнікам, арганізатары конкурсу прапанавалі ім вызначыцца з тэматычным кірункам: "Экалогія", "Тэхналогіі", "Інклюзія" і "Культура". А таксама з цягам навучальнага года правялі шэраг крэатонаў у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі і Гродне з удзелам вядомых экспертаў і запусцілі першы беларускамоўны падкаст для моладзі, у якім прафесіяналы з розных сфер дзяліліся парадамі па запуску і прэзентацыі праектаў.
- Я да гэтага, безумоўна, спрабаваў удзельнічаць у розных конкурсах, - расказвае Кастусь Муліца. - Аднак нічога не атрымоўвалася. А калі кампанія А1 аб'явіла аб праекце "Першыя", аб тым, што я павінен удзельнічаць, мне пачалі паведамляць сябры, пісаць у сацыяльныя сеткі, матывуючы, што менавіта мяне бачаць удзельнікам гэтага праекта. Мне, вядома, было прыемна. Таму я пачаў шукаць ідэю, якая дапаможа мне не толькі стаць удзельнікам, затым фіналістам, але і рэальна пачне працаваць і змяняць свет.
Наш амбіцыёзны юнак выбраў экалагічны напрамак. Ён распавядае, што на гэта яго падштурхнула любоў да роднага горада і навакольнай прыроды. Унікальнасць нашых мясцін, на думку суразмоўцы, у тым, што побач з гарадской забудовай гарманічна існуюць куткі прыроднага ландшафту. Не заўсёды ў нашых грамадзян хапае экалагічнай культуры, каб дбайна і грунтоўна адносіцца да таго, што мы маем, каб прыносіць карысць прыродзе сваімі адносінамі і ведамі. Кастусь спасылаецца на ўсім вядомую Грэту Тунберг- шведскую экалагічную актывістку, якая заклікае да тэрміновых дзеянняў па барацьбе са зменамі клімату ў адпаведнасці з Парыжскай згодай.
- Я паставіў сябе на месца экалагічных актывістаў, - распавядае Кастусь. - І задаў сабе пытанне: якія я маю магчымасці для таго, каб памяняць мысленне людзей? Каб такія простыя рэчы, як асобны збор смецця ці карыстанне экалагічнай упакоўкай сталі звычайнымі справамі?
Юнак расказвае, што вывучаючы гэтыя праблемы, прыйшоў да некалькіх бязрадасных высноў. Па-першае, існуе вельмі мала інфармацыі пра экалагічную культуру, па-другое, яна падаецца складанай мовай, і трэба патраціць нямала часу, каб знайсці патрэбнае, па-трэцяе, вельмі складана ў сетцы знайсці аднадумцаў.
Такім чынам, Кастусь Муліца дайшоў да ідэі стварыць праект Grassy. Гэта воблачная платформа накшталт сацыяльных сетак, якая стане месцам, дзе навічкі экалагічнага руху змогуць знайсці больш інфармацыі, а людзі, якія ўжо шмат ведаюць у гэтай сферы, змогуць падзяліцца сваімі ведамі і стаць лідэрамі экалагічных меркаванняў.
Напрыклад, распавядае хлопец, вы ўбачылі на вуліцы смецце. Вырашыць гэту праблему дапамогуць аднадумцы. Вы тут жа фатаграфуеце, публікуеце, заклікаеце дапамагчы і г. д. Вядома, што такі падыход не заменіць работу жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а толькі нейкія лакальныя праблемы дапаможа ліквідаваць. А гэта - не самамэта. Галоўнае - змяніць мысленне, навучыць людзей экалагічнай культуры.
Кастусь распавядае, што мяняць гэта самае мысленне ён пачаў з сябе, а потым далучылася сям'я. Яго бацькі і сястра, падтрымаўшы задумкі сына, пачалі, як і ён, карыстацца замест пластыкавых пакетаў папяровымі. Гэта не адбылося ў адну хвіліну, падкрэслівае хлопец. А паступова, ненадакучліва, дзесьці з гумарам і, сучаснай мовай кажучы, з тролінгам.
Для ўдзелу ў конкурсе "Першыя" К. Муліца даслаў відэа (зрэшты, з ім пазнаёміцца магчыма на сайце нашай газеты), дзе растлумачыў сваю ідэю стварэння праекта Grassy. Распавядае, што доўга пісаў сцэнарый, грунтоўна рыхтаваўся да відэаздымкі, вывяраў кожны рух. Таму што ў разлік бралася шмат складаючых, і такіх як акцёрскае майстэрства і аратарскае мастацтва. А калі ўбачыў сваё прозвішча ў спісе фіналістаў, вельмі абрадаваўся. Нават познім вечарам разбудзіў бацькоў, каб паведаміць ім доўгачаканую навіну.
Цяпер юнак заняты вялікай работай. Ён рыхтуецца да маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk, дзе яму самастойна прыйдзецца прадстаўляць свой праект. Яна запланавана на май. Аднак эпідэміялагічная сітуацыя, магчыма, унясе свае карэктывы. Мабыць, яна пройдзе ў анлайн-фармаце. Кожны з фіналістаў, у тым ліку і Кастусь, рыхтуе 10-хвілінную прамову для TEDxYouth@Minsk разам з ментарамі - прадстаўнікамі беларускай супольнасці TED. Пасля выніковай прэзентацыі сваіх ідэй усе пераможцы атрымаюць у падарунак iPhoneXs.
- iPhoneXs - для мяне не галоўнае ў дадзеным выпадку, - гаворыць хлопец. - Для мяне больш важкім з'яўляюцца веды і навыкі, якія я атрымоўваю, прымаючы ўдзел у сацыяльна-адукацыйным праекце "Першыя ад А1". Бо iPhoneXs - гэта на нейкі там час, а веды - на ўсё жыццё!
У нашага маладога, надзвычай крэатыўнага і амбіцыёзнага земляка дэвіз: "Магчыма ўсё і заўсёды!".
Мы спадзяёмся, што з цягам часу гэта смелая вера толькі ўмацуецца!

І. БУТУРЛЯ.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 

 

Считаете ли Вы, движение студенческих отрядов популярным?
Какой профиль студенческих отрядов Вы считаете самым популярным?
Выберите на свой взгляд плюсы студенческих отрядов, из предложенных

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.