Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

І ў гэтай памяці ёсць нашчадкі

75-летие освобождения Беларуси / Вторник, 30 апреля 2019 15:11 / Прочитано: 570

У фае нашай установы стаіць глобус - наша зямля ў мініяцюры. Якая яна яркая: блакітная, сіняя, зялёная. І толькі няма на ёй дзвюх фарбаў: чырвонай - колеру крыві і чорнай - колеру гора. Як няма гэтых фарбаў на зямлі маёй Беларусі вось ужо 75 год. Як няма гэтых фарбаў у вясны, якая зноў завітала ў наш родны край. Зноў яна расквеціла сады, напоўніла птушыным спевам гаі, наталіла гаючым паветрам лясы. Набліжаецца 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нягледзячы на тое, што прайшло столькі год, кожны беларус захаваў у сваім сэрцы боль і памяць аб загінуўшых у баях за Радзіму. Для нашых людзей гэтая дата напоўнена асаблівым сэнсам. Гэта даніна павагі да ветэранаў.
З мэтай захавання гістарычнай пераемнасці пакаленняў, выхавання павагі да гістарычнага мінулага ў нашай установе праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце.

Яшчэ на першым паверсе ўстановы можна адчуць атмасферу ваенных часоў. Удала скампанаваныя экспанаты даюць магчымасць паразважаць над жыццём і выпрабаваннямі, якія выпалі на долю майго народа.
Зусім нядаўна вучні нашай установы наведалі мемарыяльны комплекс ва ўрочышчы Стоневічы. Гэтае жудаснае месца ведаюць далёка за межамі Беларусі.
У мястэчку Іўе да вайны 76% насельніцтва складалі яўрэі. Падчас фашысцкай акупацыі прыгожым веснавым ранкам 12 мая 1942 года 2,5 тычячы яўрэяў карнікі прыгналі ў лес, заставілі іх выкапаць яму і расстралялі. Дзяцей закапвалі жывымі. Па словах відавочцаў яшчэ тры дні рушылася зямля.
Кажуць, час лечыць раны, прытупляе боль. Выраслі і сталі магутнымі тыя кволенькія сосны - нямыя сведкі таго зверства, але памяць жыве. Менавіта яна вядзе туды людзей у гэтыя майскія дні. І ў гэтай памяці ёсць нашчадкі.
Сёння, як напамін усім жывым, звіняць званы Хатыні, што нагадваюць нам пра здзекі з тысяч нашых жыхароў, спаленых зажыва ў многіх вёсках нашай краіны. Восем вёсак нашага раёна падзялілі лёс Хатыні. Дзве з іх пасля вайны не адрадзіліся. Вёска Юраўскія ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе "Хатынь".
Марозным ранкам 1943 года фашысты сагналі ўсіх жыхароў вёскі Ятаўтавічы ў хлеў і падпалілі яго. У адным з дамоў гаспадыня, збіраючыся на верную гібель, схавала ў падпечку траіх сваіх малых дзяцей, спадзяючыся, што яны выратуюцца. Але карнікі спалілі ўсе хаты ў вёсцы…
Вучні нашай школы напярэдадні памятных дат наведаліся да помніка ў Ятаўтавічах. Ён стаіць на месцы знішчэння жыхароў, спаленых жывымі. На мармуровай пліце імёны 96 чалавек. Побач сілуэт жанчыны-маці.


Ля установы стаіць помнік невядомаму салдату. Там заўсёды прыбрана. Значныя падзеі ў жыцці навучэнцаў праходзяць менавіта там. Але чаму ў гэтыя майскія дні хочацца спыніць крок, праходзячы ля помніка? Можа таму, што разумееш, як цудоўна кожную раніцу крочыць у сваю школу, пасля ўрокаў вяртацца дадому, бачыць шчаслівыя вочы матулі, слухаць шум зялёнай лістоты.
Дзякуй табе, салдат, за кожны наш дзень, за наша шчаслівае жыццё. І памятай, што ты не загінуў, ты жывеш сярод нас, бо чалавек жыве столькі, колькі жыве пра яго памяць.

М. Жыдзель, настаўніца пачатковых класаў Іўеўскага ясляў-сада - пачатковай школы.

Оставить комментарий

  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.