Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

 

Землякі, якія не вярнуліся з вайны

75-летие освобождения Беларуси / Четверг, 25 апреля 2019 11:49 / Прочитано: 507

У кнізе "Памяць. Іўеўскі раён", якая была выдадзена ў Мінску ў 2002 годзе, упершыню быў надрукаваны вялікі спіс нашых землякоў, якія падчас мінулай вайны змагаліся з нямецкімі захопнікамі і не вярнуліся ў родныя мясціны - загінулі або прапалі без вестак. Жыхары нашага краю рознага ўзросту і амаль з кожнага населенага пункта Іўеўшчыны.
Аднак гэта далёка не поўны спіс. За некалькі апошніх гадоў мне давялося яго значна ўдакладніць і пашырыць. Высветліўся лёс яшчэ некалькіх дзесяткаў воінаў, якія нарадзіліся або пражывалі на тэрыторыі сённяшняга Іўеўскага раёна. У год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх акупантаў я хачу назваць іх прозвішчы, якія альбо адсутнічаюць у кнізе "Памяць", альбо па якіх ёсць пэўныя ўдакладненні ваенных біяграфій нашых землякоў.

ЖОЛДАК Яўген Іосіфавіч. Нарадзіўся ў 1923 г., жыў у в. Бобравічы. Прызваны ў жніўні 1944 г. Прапаў без вестак у лютым 1945 г. Па некаторых дадзеных, служыў у 6-м пяхотным палку 2-й дывізіі Войска Польскага і загінуў у баі ў лютым 1945 г. каля нямецкага горада Фрыдланд.
ШЧАРБАЧЭВІЧ (ШЧАРБАЦЭВІЧ) Уладзімір Мікалаевіч. Нарадзіўся ў 1923 г., жыў у в. Будзішча. Чырвонаармеец, наводчык гарматы. Служыў у 1040-м стралковым палку. Памёр ад цяжкага ранення 4 жніўня 1945 у шпіталі і пахаваны на вайсковых могілках у польскім г. Цы-бінген.
ВЕРШАЛЬ Станіслаў Іванавіч, 1920 г. н. Жыў у в. Вігушкі. Быў прызваны Лідскім РВК, служыў у 2-й пяхотнай дывізіі Войска Польскага. Прапаў без вестак 10 лютага 1945 непадалёку ад нямецкага горада Фрыдланд.
ТАРАСЕВІЧ Сямён Андрэевіч, 1901 г. н. Жыў у в. Вялікія Князікоўцы. Прызваны ў Чырвоную Армію Маскоўскім гарваенкаматам 1 жніўня 1942. Прапаў без вестак 22 лістапада 1943. Па некаторых дадзеных, быў накіраваны ў нямецкі тыл у якасці байца дыверсійнай групы. Ёсць таксама інфармацыя, што Тарасевіч служыў чырвонаармейцам у 158-й стралковай дывізіі і загі-нуў у баі на тэрыторыі цяперашняга Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. У Маскве засталася жонка.
ШЫБУТ Станіслаў Купрыянавіч, 1918 г. н. Жыў у в. Грабава. Быў прызваны ў Чырвоную Армію ў ліпені 1944. Трапіў служыць у 40-ю асобную артылерыйскую супрацьтанкавую брыгаду. Чырвонаармеец. Загінуў у баі 8 лютага 1945 на тэрыторыі Германіі.
БЫЧКОЎСКІ Іван Пятровіч, 1912 г. н. Жыў у в. Грабава. Прызваны Юрацішкоўскім РВК. Служыў чырвонаармейцам у 210-й мінамётнай брыгадзе. Быў смяротна паранены 30 красавіка 1945 пры штурме г. Кюстрын. Ад атрыманых цяжкіх раненняў памёр на наступны дзень у вайсковым шпіталі.
ТУМА Іосіф Матвеевіч, 1910 г. н. Жыў у в. Граблі. Прызваны Іўеўскім РВК 19 студзеня 1945. Прапаў без вестак у красавіку 1945. У Цэнтральным архіве Міністэрства абароны Расіі захаваліся некаторыя дакументы, якія датычацца пошуку звестак пра нашага земляка.
А вось пра аднаго з жыхароў в. Гудзішкі трэба расказаць больш падрабязней. Гаворка пойдзе пра Рыгора Лукіча ВІРШЫЧА. Яго прозвішча ёсць у кнізе "Памяць", тут жа пазначана, што ён нарадзіўся ў 1920 г., на фронце быў радавым і прапаў без вестак у маі 1945. І ўсё. Мне ўдалося даведацца пра лёс земляка больш падрабязна. Пасля прызыву ў Чырвоную Армію Рыгор Віршыч трапіў служыць у 153-ці стралковы палк, быў сувязістам і змагаўся з ворагам у складзе 4-га Ўкраінскага фронту. Ён быў паранены ў баі і памёр 23 красавіка 1945. Пахаваны ў польскім горадзе Мыславіцы на тэрыторыі Катавіцкага ваяводства. Прозвішча Рыгора Лукіча ў адзін з дакументаў было занесена з памылкамі, адсюль і азначэнне - прапаў без вестак.
Вызначыўся таксама лёс яшчэ аднаго нашага земляка. У кнізе "Памяць" пра яго гаворыцца наступнае: "ЦЫРУЛЬ Станіслаў Ісідаравіч, нарадзіўся ў 1913, жыхар в. Дзевергі, радавы, прапаў без вестак у маі 1945". Я адшукаў яго прозвішча ў архіўным дакуменце. Станіслаў Цыруль загінуў у баі 10 сакавіка 1945 і пахаваны ў польскім Калобжагу.
МІКША Франц Пятровіч, 1925 г. н. Прызваны Іўеўскім РВК. Служыў у 2-й пяхотнай дывізіі Войска Польскага. Загінуў у баі 1 сакавіка 1945 на тэрыторыі Шчэцінскага ваяводства.
МІНГІНОВІЧ Павел Антонавіч, 1905 г. н., жыў у в. Дзядзічы. Прызваны Юрацішкоўскім РВК. Служыў радавым у 69-й стралковай дывізіі Чырвонай Арміі. Загінуў у баі 27 студзеня 1945 на польскай зямлі і пахаваны ў г. Граўдзеніц.

Ю. Камягін.
(Працяг будзе).
НА ЗДЫМКУ: копіі архіўных дакументаў, якія датычацца нашых землякоў.

Теги

Оставить комментарий

  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.