Редакция газеты "Iўеўскі край"

Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Беларускі пісьменнік Мікола Ракітны на самым пачатку вайны

Мы помним / Воскресенье, 25 июня 2017 07:16 / Прочитано: 15899

Амаль сто апавяданняў беларускі пісьменнік Мікола Ракітны прысвяціў сваёй роднай вёсцы Петрыцкае, што ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Яго пяру таксама належыць некалькі дзесяткаў твораў, так ці іначай звязаных з тэмай мінулай вайны. Гады ліхалецця пакінулі глыбокі след у жыцці і творчасці таленавітага празаіка. А пачалося ўсё ў другой палове 30-х гадоў мінулага стагоддзя, калі Міколу Ракітнага, учарашняга навучэнца Віцебскага мастацкага вучылішча, прызвалі ў Чырвоную Армію. Ён трапіў служыць на браняпоезд, але спачатку  займаўся звыклай для сябе справай: працаваў у клубе, маляваў усялякія плакаты, транспаранты. Ішоў час - і штосьці мянялася навокал, здавалася, паветра станавілася іншым. Пазней, у сваіх успамінах, М. Ракітны адзначаў:

"А грозны час набліжаўся. У ленінскіх кутках казармаў віселі новыя геаграфічныя карты. Байцы, затрымліваючыся каля іх, пахмура глядзелі на тое месца, дзе заўсёды была суседняя Польшча. Цяпер там значылася: "Тэрыторыя інтарэсаў Германіі". Аднак крыху супакойвала: у нас дагавор. Газеты і радыё, хоць зрэдку і коратка, але паведамлялі аб узаемных візітах міністраў. Было нават і такое паведамленне: Рыбентроп прысутнічаў у Вялікім акадэмічным тэатры оперы і балета. Паднёс Уланавай вялікі букет кветак… Але не ўпаміналася, што гэтыя кветкі пад канец спектакля былі дастаўлены з Германіі нямецкім самалётам, на якім Рыбентроп і адляцеў назад, у Берлін".

Многае ў той час здавалася чырвонаармейцам незразумелым, аднак усе адчувалі: наперадзе іх чакаюць суровыя выпрабаванні. Вось што з таго часу ўрэзалася М. Ракітнаму ў памяць:

"І надышла адна важная дата: 15 чэрвеня (1941 года - Ю. К.). Цёплым і ласкавым нядзельным вечарам пасля вячэры па дывізіёне загад: усім байцам гаспадарчых і іншых службаў, хто прыпісаны да бронепаяздоў, з'явіцца пад час адбою ў казармы! Гэта тычылася і мяне… Сон на новым месцы быў непрывычны і нядоўгі: у чатыры гадзіны раніцы аглушальная каманда: "Баявая трывога!" Усе тры каманды паяздоў строем бягуць - два кіламетры - на станцыю".

Браняпоезд, на якім служыў будучы пісьменнік і які знаходзіўся непадалёку ад Смаленска, пачаў рухацца на захад. Прычым атрымаўшы поўны боезапас і зброю для ваеннаслужачых. Вось цягнік наблізіўся да Оршы, быў накіраваны на Віцебск, там прастаяў адзін дзень і дзве ночы, вярнуўся ў Оршу, а ўжо адтуль пачаў рухацца на Мінск. Кароткі прыпынак у беларускай сталіцы - і зноў кірунак на захад. Непадалёку ад Маладзечна чырвонаармейцы даведаліся, што пачалася вайна. Ужо 22 чэрвеня 1941 года браняпоезд уступіў у паядынак з нямецкімі самалётамі, якія бамбілі горад. Пасля бою цягнік рухаецца да заходніх межаў СССР. М. Ракітны піша:

"У Юрацішках у нас ужо ні вугалю, ні вады ў тэндэры паравоза. Падагналі з пуцей "чорны" - цывільны - паравоз. Пачалі перапампоўваць з яго ваду, перакідваць вугаль патроннымі скрынкамі. У начальніка станцыі свая бяда: на пероне ў яго пятнаццаць бочак са спіртам. "Забярыце, - просіць-моліць. - Ну, хоць пяток. Усё роўна дабро прападзе…" У Лідзе была ўжо ноч. Горад дыміў пажарамі. Віселі над ім парашутныя ліхтары. На станцыі - ні душы".

Аднак тут экіпаж браняпоезда атрымаў загад вяртацца, каб не трапіць у акружэнне. І сапраўды, непадалёку ад Юрацішак байцы бачаць першыя нямецкія танкі, якія ірваліся ў глыб краіны. Зноў завязваецца бой, у выніку якога Ракітны быў моцна кантужаны. Аднак уся вайна была для яго яшчэ наперадзе. Дэмабілізаваўся Мікола Ракітны толькі ў 1946 годзе. Шмат чаго пабачыўшы на ваенных шляхах, вырашыў аднойчы замацаваць свае ўражанні на паперы. І ўжо ў 1952 годзе выйшаў яго першы зборнік апавяданняў "Ранняй вясною". А вытокі творчай біяграфіі пісьменніка, канечне, цягнуцца з чэрвеня 1941 года, з першых напружаных баёў на заходнебеларускай зямлі.

 

Ю. КАМЯГІН.

Оставить комментарий

Ивье

Солнечно
12°C
ЮЮЗ - 11.27 км/ч
Пятница
11°C / 21°C
Суббота
10°C / 19°C
Воскресенье
8°C / 16°C

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 1 руб. 80 коп. (18 тысяч рублей); 
– на три месяца – 5 руб. 40 коп. (54 тысяч рублей); 
– на шесть месяцев – 10 руб. 80 коп. (108 тысяч рублей).

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY24457,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки

Президент Республики Беларусь


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.