Редакция газеты "Iўеўскі край"

Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

"Побач з бацькамі. Юныя беларускія героі"

Мы помним / Пятница, 12 мая 2017 16:09 / Прочитано: 21768

Літаратурна-патрыятычная кампазіцыя пад такой назвай прайшла напярэдадні 9 мая ў Іўеўскай дзіцячай бібліятэцы.

Усё далей ад нас тыя крывавыя, страшныя, тыя гераічныя гады, напоўненыя  мужнасцю і подзвігам - гады, калі на свяшчэнную барацьбу з ворагам падняліся не толькі салдаты і партызаны, але жанчыны і дзеці.

Мерапрыемства праходзіла ў рамках абласной акцыі  "Ёсць у памяці і боль, і ўдзячнасць". У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава "Дзеці - героі і сведкі вайны". Першымі гукамі гэтай акцыі была фанаграма песні "Священная война" (музыка А. Аляксандрава, словы В. Лебядзева-Кумача) - сапраўднага гімна той барацьбы, што вёў савецкі народ за сваю незалежнасць супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

Гэта было чарговае мерапрыемства абласной акцыі "Чытаем разам", якая ў апошні час вельмі папулярна ў бібліятэках, носіць ярка акрэслены патрыятычны і прапагандысцкі характар.  

На кожным этапе абласной акцыі творы беларускіх аўтараў чытаюць прадстаўнікі мясцовай улады, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў, работнікі культуры, настаўнікі, вучні.  

Падчас мерапрыемства разам з супрацоўнікамі бібліятэкі  вершы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне і яе маленькім героям, чыталі: Віктар Рыгоравіч Марушэўскі - інспектар прапаганды РОЧС, Разалія Сулейманаўна Сафарэфіч - настаўніца беларускай мовы і літаратуры Іўеўскай сярэдняй школы, Алей Ізмаілавіч Шабановіч - супрацоўнік райваенкамата, Ірына Віктараўна Баўтрэль - загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Іўеўскай раённай бібліятэкі, Мікалай Пятровіч Завадскі - рэжысёр народнага тэатра Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Пад фанаграму бессмяротнага голаса Юрыя Левітана, які зачытаў паведамленне ўрада аб пачатку вайны,  выйшлі вучні 7 “б” класа Іўеўскай сярэдняй школы. Яны прачыталі верш Кірылы Азімка "Помні, братка".

Затым вядучыя мерапрыемства расказалі прысутным аб юных героях - фактычна равесніках тых хлапчукоў і дзяўчынак, якія прыйшлі ў бібліятэку, каб  прыняць удзел у абласной акцыі. Гэта пра іх, маленькіх змагароў, сказаў паэт: 

Вы не пытайцеся болей, 

Колькі нам зім і лет.

Прыпала на нашу долю 

Безліч жахаў і бед.

Вайна - суровая мачыха 

Забрала дзяцінства ў нас.

Вайна - суровая мачыха 

Нас вырасціла ўраз.

Марат Казей. Імя гэтага піянера-героя вядома кожнаму школьніку пасляваенных і савецкіх часоў.

Нарадзіўся ён у вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна. Яго бацька, былы рэвалюцыйны матрос, калісьці служыў на лінкоры "Марат", у гонар якога і назваў свайго сына. Маці Марата была настаўні-цай. Бацька незадоўга да вайны быў арыштаваны і апынуўся ў сталінскіх лагерах. Марата з сястрой гадавала адна маці. Як толькі пачалася вайна, маці ўступіла ў падпольную групу, якую неўзабаве раскрылі немцы. Маці разам з іншымі арыштаванымі вывезлі ў Мінск, дзе яна загінула.

Марат і яго старэйшая сястра Арыядна пайшлі ў партызаны. Арыядна працавала ў шпіталі, а Марата залічылі ў разведку. Пра тое, як ваяваў Марат, сведчаць два баявыя эпізоды.

8 сакавіка 1944 года штаб партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага знаходзіўся ў вёсцы Румок Уздзенскага раёна. Вартавыя раптам убачылі вялізны натоўп жанчын з малымі дзецьмі. Спачатку яны падумалі, што немцы спалілі вёску і яе жыхары ідуць сюды шукаць прыстанішча. Але нешта партызанам не спадабалася, і яны далі некалькі чэргаў у паветра. "Жанчыны" пачалі разбягацца і акопвацца, распранаць "дзяцей" і даставаць аўтаматы і мінамёты. Паколькі ў вёсцы былі толькі штаб і яго ахова, сілы былі няроўныя. Была  патрэбна дапамога. Камандзір пасылаў людзей за падмогай. Спачатку загінуў адзін сувязны, потым другі і трэці. Нарэшце вызваўся Марат. Камандзіру вельмі не хацелася яго адпраўляць, але іншага выйсця не было. Марат пад агнём немцаў, на кані паскакаў праз адкрытае поле. Па ім пачалі страляць. Марат, прыкінуўшыся забітым, залёг, потым ускочыў і пабег, ізноў залёг, ускочыў... і такім чынам дасягнуў лесу, даімчаў да бліжэйшага атрада. Партызаны своечасова выратавалі сваіх і пабілі немцаў.

Апошні бой Марата адбыўся так: у красавіку 1944 года Марат разам з начальнікам разведкі брыгады Ларыным пайшлі на сустрэчу з сувязным. Знянацку на гэтую вёску наскочылі немцы. Марат з Ларыным кінуліся ў лес. Немцы іх заўважылі і адкрылі агонь, потым сталі даганяць.

Ларын загінуў амаль адразу ж, Марат застаўся адзін. Патроны, як ні эканоміў Марат, скончыліся. Засталіся толькі дзве гранаты. Адну ён кінуў у немцаў. Ад выбуху загінулі некалькі ворагаў. Засталася толькі адна граната. Марат узняў рукі, як быццам ён здаецца. Гранату ён трымаў у руцэ. Немцы смела падышлі да яго. Марат кінуўся да іх і падарваў сябе і яшчэ некалькі немцаў. За гэты подзвіг яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У1958 годзе на сродкі ад сабранага піянерамі і школьнікамі металалому ў парку горада Мінска на беразе Свіслачы быў пастаўлены помнік Марату Казею. 

Успомнілі вядучыя акцыі і пра сваіх юных змагароў, расказалі пра юнага партызана, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны  Віктара Ермалаевіча Левановіча, жыхара нашага горада, былога настаўніка.

Летам 1943 года Васілію Бараноўскаму споўнілася толькі 11. Тады ён пайшоў у партызаны са старэйшымі братамі і маці. Яны ўступілі ў атрад імя В. П. Чкалава аднайменнай брыгады.

Камандаванне засцерагала падлетка, але Вася ірваўся на баявыя аперацыі. Пад выглядам жабрака ён хадзіў у разведку ў нямецкія гарнізоны Лаздуны, Юрацішкі, Бакшты. У вольны ад заданняў час наведваў партызанскую школу. 3 вялікай радасцю сустрэў дзень Перамогі. На жаль, пасведчанне "Партызан Беларусі" і аднайменны знак атрымаў толькі ў 1992 годзе.

Не злічыць бедаў, не вымераць гора, прынесенага фашысцкімі акупантамі на нашу зямлю. Ратны подзвіг юных герояў - слаўная старонка гісторыі Беларусі. У партызанскіх атрадах  ваявалі не толькі падлеткі з Беларусі, але і з іншых краін. Камісар партызанскага атрада "Балтыец" брыгады  імя С.М.Кірава Іван Кірылавіч Пянькоўскі ў сваёй кнізе "Атрад называўся "Балтыец", расказвае аб Сямёне Яворскім - піянеры з Падмаскоўя, які загінуў у баі каля вёскі Крывічы і пахаваны ў в. Морына. 

…Гэтая акцыя памяці вярнула і дзяцей, і дарослых у тыя  гразавыя 40-я гады, напоўніла сэрцы вялікім гонарам і вялікай удзячнасцю салдатам Перамогі. 

В. ВІКТАРАВА.

Оставить комментарий

 

Ивье

Солнечно
11°C
ЮЗ - 28.97 км/ч
Вторник
2°C / 7°C
Среда
1°C / 6°C
Четверг
1°C / 6°C
  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 1 руб. 80 коп. (18 тысяч рублей); 
– на три месяца – 5 руб. 40 коп. (54 тысяч рублей); 
– на шесть месяцев – 10 руб. 80 коп. (108 тысяч рублей).

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки

Президент Республики Беларусь


Ивьевский районный исполнительный комитет

\

 

 

Please publish modules in offcanvas position.