Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

 

Конкурс на лепшае асвятленне тэматыкі Дня беларускага пісьменства ў горадзе Слоніме

Актуальное / Четверг, 18 июля 2019 08:50 / Прочитано: 1515

ПАЛАЖЭННЕ аб конкурсе сярод рэспубліканскіх і рэгіянальных

друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь

на лепшае асвятленне тэматыкі Дня беларускага пісьменства ў горадзе Слоніме

  1. Дадзенае Палажэнне ўстанаўлівае парадак арганізацыі, правядзення і падвядзення вынікаў конкурсу сярод рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных сродкаў масавай інфармацыі (далей – СМІ) на лепшае асвятленне тэматыкі Дня беларускага пісьменства, які ў 2019 годзе будзе праводзіцца ў г. Слоніме Гродзенскай вобласці (далей – Конкурс).
  2. Конкурс праводзіцца з мэтай усебаковага садзейнічання ў асвятленні рэспубліканскай і рэгіянальнай прэсай гісторыі станаўлення і развіцця ўсіх сфер, звязаных з беларускай пісьменнасцю, яе ролі і месца ў сусветным гістарычным працэсе.
  3. Арганізатарам Конкурсу з'яўляецца галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (далей – аблвыканкам) пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Арганізатар Конкурсу забяспечвае роўныя ўмовы для ўсіх яго ўдзельнікаў, адкрытасць правядзення Конкурсу.

Інфармацыйныя партнёры Конкурсу – выдавецкі дом «Звязда» і рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда».

  1. Конкурс праводзіцца з 17 ліпеня па 20 жніўня 2019 г.
  2. У Конкурсе могуць браць удзел друкаваныя СМІ, зарэгістраваныя ў Беларусі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, а таксама асобныя журналісты і творчыя работнікі друкаваных СМІ па прадстаўленні юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыi рэдакцыi сродку масавай інфармацыі.
  3. Для разгляду прымаюцца работы, апублікаваныя з 15 ліпеня па 20 жніўня 2019 г. Аформленыя работы падаюцца ў галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама па адрасе: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 3, або па электроннай поште Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі ў тэрмін да 20 жніўня 2019 г.
  4. Для падвядзення вынікаў Конкурсу ствараецца журы (Дадатак 1).
  5. Рашэнне журы Конкурсу вызначаецца пратаколам і падпісваецца ўсемі членамі журы. Журы мае права прымаць рашэнне, калі ў рабоце прымае ўдзел не менш за дзве трэці яго складу.
  6. Вызначэнне лаўрэатаў Конкурсу праводзіцца ў наступных намінацыях:

– лепшы рэспубліканскі друкаваны СМІ па асвятленні тэматыкі Дня беларускага пісьменства ў перыяд правядзення Конкурсу;

– лепшы рэгіянальны друкаваны СМІ па асвятленні тэматыкі Дня беларускага пісьменства ў перыяд правядзення Конкурсу;

– лепшая публікацыя ў рэспубліканскім друкаваным СМІ ў перыяд правядзення Конкурсу;

– лепшая публікацыя ў рэгіянальным друкаваным СМІ ў перыяд правядзення Конкурсу.

  1. У кожнай намінацыі вызначаюцца па два пераможцы.
  2. Агульныя крытэрыі ацэнкі прадстаўленых на Конкурс матэрыялаў:

– актуальнасць і сацыяльна-культурная значнасць;

– аўтарскае майстэрства;

– арыгінальныя метады падачы матэрыялу.

  1. Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу праводзіцца 1 верасня 2019 г. у г. Слоніме. Пераможцам у намінацыях уручаюцца дыпломы ў рамках і прызы.
  2. Фінансаванне арганізацыі і правядзення конкурсу ажыццяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных у каштарысе галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама на іншыя агульнадзяржаўныя расходы, а таксама іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  3. Матэрыялы, прадстаўленыя на Конкурс, захоўваюцца ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама да 1 лістапада 2019 года.

Склад журы Конкурсу:

– Карлюкевіч Александр Мікалаевіч – Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь, сустаршыня журы (са згоды).

– Лісковіч Віктар Андрэевіч – намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама, сустаршыня журы (са згоды).

– Вярсоцкі Аляксандр Людвігавіч – начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама.

– Шумейка Сяргей Сцяпанавіч – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама.

– Сцепаненка Ірына Браніславаўна – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама.

– Жалезняковіч Віктар Паўлавіч – прэс-сакратар Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (са згоды).

– Кашкевіч Ігар Аляксеевіч – начальнік аддзела па ўзаемадзеянні са СМІ, справах рэлігій і нацыянальнасцяў галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі.

– Піваварчык Тамара Анатольеўна – дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму УА "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы» (са згоды).

– Мінчук Іна Іванаўна – загадчыца кафедры журналістыкі УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» (са згоды).

Оставить комментарий

  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.