Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Святло разліта ў Сусвеце

Культура и творчество / Среда, 24 июля 2019 12:22 / Прочитано: 372

Каб соль не страціла
Уласцівую ёй солкасць.
А песня - гукаў,
Трапяткіх і кволых,
Каханне - шчырасці,
А чалавек - душы сваёй,
Вялікай, несмяротнай -
На свеце існуе мастацтва.

Як цудоўна сказаў паэт аб мастацтве! І словы гэтыя з захапленнем паўтарыла Ірына Смірнова- загадчык аддела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, калі адкрывала выставу "Святло чалавечай душы". Каму, як не гэтай творчай жанчыне так прыгожа гаварыць пра мастацтва, пра творчасць, пра людзей, апантаных гэтым чароўным светам, які застаўляе спяваць і плакаць душу, радавацца новаму карунку ці яшчэ аднаму звяну саламянага ланцужка. Гэта яна сабрала пад сваё творчае крыло самых масцеравых і неабыякавых майстроў Іўеўшчыны, калі адшуквала іх і ў горадзе, і ў вёсках. І яны з задавальненнем адгукнуліся. І зараз ахвотна наведваюць аддзел (былы цэнтр рамёстваў і культуры), а таксама ўдзельнічаюць у рабоце аматарскага клуба "Скарбніца".


Скарбніца… Слова прыгожае, слова ёмкае. І яно годна адлюстроўвае сэнс работы клуба па інтарэсах пры аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры - збіраць скарбы народнага мастацтва, адкрываць і захоўваць сакрэты прыгажосці карункаў, фарбаў, вырабаў прыгожых непаўторных рэчаў, якія на працягу гадоў і стагоддзяў стваралі залатыя рукі і светлыя галовы нашых прашчураў, а зараз гэтая спадчына належыць нам. І побач з майстрамі сталымі ў аддзеле падрастаюць малыя майстрыцы і майстры, якія пераймаюць беларускую прыгажосць і таленавітасць. А калі ёсць сувязь пакаленняў, будзе жыць наша спадчына.
Тым больш, як я ўжа сказала, перадаваць яе ёсць каму. Майстры з клуба "Скарбніца" з'яўляюцца ўдзельнікамі не толькі раённых, абласных, але і рэспубліканскіх святаў і кірмашоў народнай творчасці.
Ірына Рэгінальдаўна расказала пра кожнага з ўдзельнікаў гэтай цудоўнай выставы. І перш-наперш прагучала імя Леакадзіі Канстанцінаўны Іваноўскай, актывісткі клуба, чароўны калаўрот якой, а таксама вышыўкі і саматканыя рушнікі, яе прымаўкі, мілагучныя песні ўпрыгожваюць кожнае свята, кожную выставу і пасяджэнні клуба. Яна ўдзельнік VI Рэспубліканскагап фестывалю-кірмашу рамёстваў "Вясновы букет" (Дыплом II ступені, Х фестывалю нацыянальных культур (Дыплом лаўрэата), Рэспубліканскай выставы-кірмаша "Беларускі сувенір" (падзяка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама), дыплом II ступені "За лепшы падворак традыцыйнай культуры на рэгіянальным фестывалі "Скарбы" у горадзе Астравец і іншыя ўзнагароды.
Яе калежанка па клубе Марыя Вікенцьеўна Кяўлен валодае ўсімі відамі традыцыйных рамёстваў: вышыўкай, вязаннем, прадзівам. У 2017 годзе на IX Рэспубліканскім фестывалі- кірмашы "Вясновы букет" атрымала дыплом III ступені за ткацтва паясоў і прадзіва на калаўроце.
Здзівіла наведвальнікаў выставы Сабіна Казіміраўна Казак, якая з непатрэбнай тканіны вывязвае цудоўныя ходнікі (палавікі). А яшчэ ў яе ёсць непаўторныя па прыгажосці вышыванкі і саматканыя дзяружкі.
Сваё пачэснае месца ў клубе нядаўна заняла Ірына Тадэвушаўна Траццякевіч са сваімі чароўнымі вышыванымі карцінамі, нацюрмортамі, маляўнічымі краявідамі.
Не абышлася выстава і без работ Юлдаша Рамазанавіча Хасанава, які адрадзіў у раёне беларускае традыцыйнае рамяство - мастацкую апрацоўку дрэва.
Прысутнічала на выставе Вера Паўлаўна Чурэйна - сябар Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. У гэтым годзе яна атрымала абласную прэмію імя А. Дубко ў намінацыі "Майстар года". Вера Паўлаўна - сімвалічны член "Скарбніцы", аднак з задавальненнем удзельнічае ў пасяджэннях клуба, дзеліцца вопытам, праводзіць майстар-класы.
Вось такія цікавыя людзі раз-пораз ладзяць выставы. Схадзіце на іх, дакраніцеся да каранёў рамёстваў і промыслаў роднай старонкі.

В. ГУЛІДАВА.
Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Оставить комментарий

  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.