Редакция газеты "Iўеўскі край"

Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

На рушніках, расшытых пеўнямі, хлеб-соль падносім для гасцей…

Культура и творчество / Пятница, 17 августа 2018 12:47 / Прочитано: 8140

Свята-конкурс "Дзень добры, суседзі" прыжылося сярод культработнікаў устаноў культуры Іўеўшчыны.
Спрадвеку добры сусед бывае і дабрэйшы, і мілейшы, і бліжэйшы нават за асобных сваякоў. Жыццё пражыць - не поле перайсці. І добра, калі ёсць побач людзі, з якімі тое поле і ў бядзе, і ў радасці дазваляе ісці па сабе, мераць крокамі, сэрцам і душой пражытае і пройдзенае.
У мітуслівым жыцці, хатніх праблемах і працоўных справах мы перастаем хадзіць у госці да сяброў і суседзяў.
А ў госці да суседзяў схадзіць - найпершая справа. Вось і ў мінулую нядзелю гэта вырашылі зрабіць культработнікі з аграгарадка Ліпнішкі. А сустракалі іх культработнікі з Дайлід. Ды яшчэ як сустракалі!

Дэлегацыю суседзяў (творчы калектыў на чале з загадчыкам аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы Анастасіяй Грыбоўскай, вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце КСУП "Агра-Ліпнішкі"Святлана Адамаўна Шкрэдава) узначальвала старшыня Ліпнішкаўскага сельскага выканаўчага камітэта Яніна Уладзіміраўна Бузар. Гаспадары (дайлідскія культработнікі, старшыня Іўеўскага сельвыканкама Таісія Валянцінаўна Лось) сустрэлі гасцей у пачатку вясковай вуліцы і перасадзілі іх з аўто на сапраўдную фурманку, упрыгожаную кветкамі ды стужкамі. Вось так з песнямі і жартамі і паехалі туды, дзе мелася адбыцца свята.


На пляцоўку выйшла гаспадыня свята ў народным адзенні, а потым да яе далучылася і сяброўка. Крыху плёткі навялі, крыху пагутарылі ды й вырашылі распачаць урачыстасць.
А адкрыць яе было даручана старшыні Іўеўскага сельвыканкама Таісіі Валянцінаўне Лось.
Гаспадыня рэгіёна запрасіла сваю калегу з Ліпнішак распілаваць бервяно. Такім чынам свята адразу палічылі адкрытым.
А калі сустракаюцца суседзі, то частуюць адзін другога, хваляцца дзеткамі ды справамі, здабыткамі. Вось і ў Дайлідах пачалі частаваць гасцей рознымі прысмакамі і расказваць аб тым, чым багата дайлідскай зямля.
Згадзіцеся, што найвялікшае багацце кожнага рэгіёна, кожнай вёскі і вёсачкі - людзі: старанныя, працавітыя, добрыя, сумленныя.
А добрыя людзі вырастаюць у добрых сем'ях. Бо сям'я была і застаецца адной з найважнейшых каштоўнасцяў, якія вынайшла чалавецтва на працягу тысячагоддзяў.
Ні адна нацыя, ні адна дзяржава, ні адна культурная супольнасць не могуць абысціся без сям'і. Сям'я - гэта больш, чым быць сваякамі. Сапраўдная сям'я жыве аднымі клопатамі, аднымі думкамі, адным жыццём. Сям'я - гэта ўменне з павагай ставіцца адзін да аднаго, гэта ўзаемадапамога, гэта каханне. У аграгарадку Дайліды жывуць шматдзетныя сем'і: Марына і Дзмітрый Вялента, Вольга і Іван Ашэйчыкі, Вераніка і Уладзімір Ус, Ганна і Андрэй Длужнеўскія, Таццяна і Аляксандр Шапуцькі і дзеці кожнага з іх.
У Дайлідах ёсць шмат працавітых, руплівых, старанных і таленавітых людзей. Без працаўнікоў мясцовай установы культуры, якія, прынамсі, і свята гэтае ладзілі, не абыходзіцца ніводнае раённае свята. Абласныя і рэспубліканскія нярэдка таксама.

Людзі ў Дайлідах і працаваць, і адпачываць, і весяліцца ўмеюць. А яшчэ яны ўмеюць быць людзьмі, стараннымі гаспадарамі, рупліўцамі, шчырымі сынамі і дочкамі сваёй малой радзімы.
Прыгажосць і добраўпарадкаванасць краіны пачынаецца з добраўпарадкавання асобных вёсак, аграгарадкоў, пасёлкаў, з кожнага падворка… Свята назвала людзей, якія па-асабліваму творча і па-сялянскі мудра ставяцца да добраўпарадкавання сваіх прысядзібных тэрыторый, як кажуць, падворкаў. Гэта сем'і Пазняк, Арцюх, Кухта, Халява, Ус і іншыя.
На свяце была арганізавана выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
У Дайлідах ёсць што паказаць, чым пахваліцца ў гэтым плане. У вёсцы жывуць майстрыцы. А ў самой установе культуры дзейнічае міні - музей саламянага цуду, вырабаў знатнай майстрыцы па саломапляценні Таццяны Віктараўны Рынгель. Экспанаты выставы сведчылі пра тое, што вёска багата на таленты, а нашчадкі масцеравых людзей імкнуцца захоўваць культурную і гістарычную спадчыну, якая засталася нам ад матуль і бабуль, ад дзелаў і прадзедаў.
Свята было напоўнена цудоўнымі мелодыямі і напевамі, спартыўнымі гульнямі, забавамі, радасцю дзяцей і дарослых, добрым настроем усіх прысутных.
"Добры дзень, суседзі!" Няхай гэтыя словы гучаць на кожным падворку, на кожнай лесвічнай пляцоўцы, ля кожнага дома. І няхай гавораць іх шчырыя, добрыя суседзі адзін другому, як зычанне здароўя і шчасця, дабрабыту.

В. ГУЛІДАВА.
Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

 

Оставить комментарий

Ивье

Облачно
0°C
СЗ - 12.87 км/ч
Воскресенье
-3°C / 2°C
Понедельник
0°C / 1°C
Вторник
-1°C / 0°C
  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 1 руб. 80 коп. (18 тысяч рублей); 
– на три месяца – 5 руб. 40 коп. (54 тысяч рублей); 
– на шесть месяцев – 10 руб. 80 коп. (108 тысяч рублей).

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки

Президент Республики Беларусь


Ивьевский районный исполнительный комитет

\

 

 

Please publish modules in offcanvas position.