Редакция газеты "Iўеўскі край"

Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Тут пачатак бяруць мае карані

Культура и творчество / Четверг, 14 июня 2018 09:41 / Прочитано: 124

Ёсць на свеце месца, куды заўсёды мяне цягнула. Нават не ўяўляю, што гэта за моц такая, але падпарадкоўваюся безумоўна. Быццам бы ў дзяцінства вяртаюся. У памяці ўсё часцей усплываюць бесклапотныя імгненні, калі бачу знаёмыя вуліцы і хаткі: вось у гэтую школу я пайшла ў першы клас, а вось тут калісьці мама працавала. Толькі розніца ўжо адчуваецца з мінулым: моладзі стала менш, усё больш з'яўляецца самотных дамоў, ды і некалі прыгожае возера абрастае зараснікамі. Глядзіш, як разам з жыхарамі старыцца і вёска, - хварэць душой пачынаеш. Час бязлітасны… Таму вельмі радасна становіцца, калі людзі імкнуцца час ад часу наведацца да сваіх каранёў, прывезці дзяцей ды ўнукаў, каб напоўніць амаль ціхае месца даўно забытымі гукамі. А калі гэта яшчэ і гукі музыкі - сапраўднае свята атрымоўваецца.

Вёсачка мая

Невялічкая вёска Зубковічы, размешчаная ў Іўеўскім сельсавеце, вядзе сваю гісторыю з пачатку ХVII стагоддзя. За час існавання вёскі было шмат гадоў мірнай стваральнай працы, а таксама нямала разбуральнага ваеннага ліхалецця. Жудасная падзея адбылася падчас Вялікай Айчыннай вайны. 22 лютага 1943 года фашысцкія акупанты спалілі вёску разам з жыхарамі. Вёска Зубковічы - сястра Хатыні.


І вось тут, у гэтай маленькай жывапіснай старонцы на мінулым тыдні адбылася сапраўдная падзея - сектарам культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Дайліды было праведзена свята "Вёсачка мая". Жыхарам расказвалі і легенды пра беларусаў, нагадвалі гісторыю самой вёскі, не абышлі і падзеі Вялікай Айчыннай вайны, успомнілі ветэранаў, ушаноўвалі пажылых людзей, маладыя сем'і.
Не змаглі прайсці міма такой падзеі і іншыя: свята наведалі нават жыхары суседніх вёсак. Разам з артыстамі прысутныя спявалі знаёмыя песні, пад якія з задавальненнем танцавалі. Менавіта таму мерапрыемства атрымалася такім яркім і пакінула выдатныя ўражанні ў жыхароў вёскі і яе гасцей.

І. КАПУСТА,
вядучы метадыст аддзела народнай творчасці ДУК "Іўеўскі цэнтр культуры
і вольнага часу".

Оставить комментарий

Ивье

Облачно с прояснениями
18°C
Ю - 17.70 км/ч
Пятница
11°C / 21°C
Суббота
10°C / 19°C
Воскресенье
8°C / 16°C

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 1 руб. 80 коп. (18 тысяч рублей); 
– на три месяца – 5 руб. 40 коп. (54 тысяч рублей); 
– на шесть месяцев – 10 руб. 80 коп. (108 тысяч рублей).

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY24457,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки

Президент Республики Беларусь


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.