Редакция газеты "Iўеўскі край"

Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Лепшых журналістаў ушанавалі ўзнагародамі падчас фестывалю нацыянальных культур

Культура и творчество / Вторник, 05 июня 2018 11:01 / Прочитано: 152
Традыцыйнае ўшанаванне пераможцаў  Рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і СМІ на лепшае асвятленне  пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін у Беларусі прайшло  ў  Сенатарскай зале  Гродзенскага  гісторыка-археалагічнага музея. 
 
Сярод ганаровых гасцей імпрэзы былі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Жаўняк, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч, міністр культуры Беларусі Юрый Бондар, упаўнаважаны по справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў  Рэспублікі Беларусь Леанід Гуляка,  старшыня Гродзенскага гарвыканкама  Мечыслаў Гой,  таксама прадстаўнікі гарадской улады, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага  сходу Рэспублікі Беларусь і іншыя паважаныя госці. 

DPP_34986.JPG
 
Леанід Гуляка, упаўнаважаны по справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі  Беларусь, вітаючы пераможцаў конкурсу, адзначыў, што на тэрыторыі нашай краіны ў міры і згодзе пражываюць больш за 120 нацыянальнасцей і народнасцей.  Пра іх жыцце на беларускай зямлі і пісалі свае матэрыялы журналісты краіны. Дарэчы, члены журы ў першую чаргу  ўлічвалі менавіта актуальнасць  матэрыялаў і прафесіяналізм аўтараў, глыбіню аўтараскага пагружэння ў тэму. 

Изображение 014.jpg

 
Леанід Гуляка ўручыў узнагароды пераможцам конкурсу.
 
a165101d5d325305a09b593309e0dc93.JPG
 
Таццяна Хмель, начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Міністэрства інфармацыі Беларусі, дадала, што на конкурс было прадстаўлена мноства самых розных праектаў. Аднак большасць з іх прадстаўлялі менавіта прынеманскі рэгіен. Гэта не выпадкова, бо на гродзенскай зямлі  кожныя  два гады праходзіць фестываль нацыянальных культур. 

Изображение 047.jpg

 
Сярод пераможцаў конкурсу быў названы  ТРВК “Гродна Плюс”. Яго дырэктар Сяргей Мазайла падзяліўся:
 
- У нас не было тэматычных праектаў. Сення магу казаць адназначна – яны абавязкова з'явяцца ў новым міжфестывальным сезоне. Разам з тым, мы пастаянна расказвалі пра паўсядзеннае жыццё дыяспар і міжнацыянальных суполак. Гасцямі нашай студыі неаднаразова былі іх кіраўнікі.  Раз на тыдзень гэтая тэма  абавязкова гучала ў інфармацыйных выпусках.  Мы таксама  расказвалі  сваім гледачам пра жыццё ўкраінскіх бежанцаў, якія знайшлі  ў Гродне свой прытулак. А што датычыць фестывалю, я люблю яго за асаблівы настрой і  яркасць фарбаў. Людзі едуць у падарожжы па краінах свету. Наш фестываль дазваляе за два дні пазнаёміцца з самабытнасцю народаў, якія прадстаўляюць яе  праз свае  культуры. 

IMG_0119.JPG

IMG_4064.JPG
IMG_0115.JPG
IMG_0130.JPG
 
Галоўны рэдактар “Воранаўскай газеты” Таццяна Дудко вернецца з фестывалю не толькі з дыпломам пераможцы конкурсу, але і з новымі тэмамі для далейшай работы. 
 
- На Воранаўшчыне пражываюць каля 20 нацыянальнасцей. 80% насельніцтва з'яўляюцца католікамі, - расказала яна. -  Некалькі гадоў запар штомесяц мы рыхтуем  для  нашых чытачоў  тэматычныя  палосы “Святло праваслаўя”, а таксама “Вера. Надзея. Любоў”. Іх аўтары  расказваюць пра навіны каталіцкага  касцела і праваслаўнай царквы, рэлігійныя святы,  разважаюць пра жыццёвыя каштоўнасці, паўсядзённае жыццё  нашых  землякоў, якія  працуюць, будуюць планы, нараджаюць  дзяцей  і  вераць у стабільны заўтрашні дзень. 

Изображение 083.jpg

"ГП".

Оставить комментарий

Ивье

Облачно
22°C
ЮЗ - 6.44 км/ч
Вторник
14°C / 25°C
Среда
13°C / 23°C
Четверг
12°C / 26°C

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 1 руб. 80 коп. (18 тысяч рублей); 
– на три месяца – 5 руб. 40 коп. (54 тысяч рублей); 
– на шесть месяцев – 10 руб. 80 коп. (108 тысяч рублей).

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY24457,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки

Президент Республики Беларусь


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.