Редакция газеты "Iўеўскі край"

Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Рэха забытага балю…

Культура / Понедельник, 16 октября 2017 11:17 / Прочитано: 8464

… Гістарычныя месцы Іўеўскага краю з'явіліся ў пісьмовых крыніцах у 15,16, 17 стагоддзях, а Геранёны, як з гонарам падкрэсліла мясцовая патрыётка і краязнаўца Алена Іванаўна Смалянічэнка, успамінаюцца ў Крыжацкіх хроніках, датаваных канцом 14 стагоддзя. Свой герб, пячатка, Магдэбургскае права…

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://ivyenews.by/novosti/kultura/item/2966-rekha-zabytaga-balyu.html#sigProId35ab6e2a92

Якая вялікая і якая пачэсная біяграфія населенага пункта! Ужо з ХУ стагоддзя Геранёны фігурыруюць у дакументах, як Геранёны Мураваныя ці Гаштольдавы. Бо ў 1433 годзе вялікі князь літоўскі Сігізмунд Кейстутавіч падарыў маёнтак Яну (Івашку) Гаштольду. Пазней ім валодаў унук Яна - Альбрэхт Гаштольд, які ў 1530 годзе атрымаў ад  імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V тытул графа "з Мураваных Геранён".

Граф з Мураваных Геранён у пачатку ХVI стагоддзя пабудаваў у сваім радавым маёнтку Геранёны замак і пры ім капліцу.

У пачатку XIX стагоддзя яшчэ існавалі і руіны першага этажа замка - да нашага часу захавалася карціна мастака Напалеона Орды з іх выявай. Да сённяшніх дзён захаваўся касцёл - капліца.

Менавіта ў гэтай святыні ў 1537 годзе браў шлюб са сваёй абранніцай пятнаццацігадовай Барбарай Радзівіл Станіслав Гаштольд, сын Альбрэхта, якому у той час споўнілася амаль 30 гадоў.

Праз пяць гадоў Барбара стала ўдавіцай і ў хуткім часе прыглянулася маладому каралевічу Сігізмунду II Аўгусту (яны былі амаль равеснікамі).

"Каханнем стагоддзя" назвалі сучаснікі і нашчадкі іх захапляльны раман, які завяршыўся каранацыяй Барбары, насуперак жорсткаму супраціўленню і маці-каралевы Боны Сфорцы, і палітычных колаў Польшчы і Еўропы.

Наступная гісторыя шлюбу трагічная. Праз год пасля каранацыі Барбара памерла ад загадкавай хваробы і была пахавана ў Вільні. Магчымай прычынай смерці многія гісторыкі і даследчыкі лічаць атручванне ядам па прыказе каралевы - маці. Па паданні  ўвесь шлях ад Кракава да Вільні  кароль прайшоў пешшу побач з труной сваёй каханай.

Няўцешны Сігізмунд спрабаваў выклікаць да жыцця яе дух з дапамогай магіі. Кажуць, што менавіта таму і з'явіўся ў Нясвіжскім замку пасля аднаго са спірытычных рытуалаў прывід Барбары Радзівіл, чорнай панны Нясвіжа.

Радавыя маёнткі Гаштольдаў, у тым ліку і Геранёны, якія перайшлі ў спадчыну Барбары, сталі належаць яе другому мужу - апошняму з дынастыі Ягелонаў.

У XVII стагоддзі род Гаштольдаў згас, а Геранёнскі замак прыйшоў у заняпад. 

Аб значэнні Геранён у эканамічным і палітычным жыцці  ВКЛ XV-XVIII стагоддзяў гаворыць і той факт, што ў канцы XVI стагоддзя ў Геранёнскім замку прайшло некалькі з'ездаў шляхты с мэтай абрання адзінага кандыдата на польска-літоўскі прастол, а на з'езде 1575 г. была абрана кандыдатура венгерскага караля Стэфана Баторыя.

У 1752 годзе указам караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага Геранёнам было даравана Магдэбургскае права. Яны займелі свой герб з выявай пранізанага мячом сэрца - сімвалам няшчаснага кахання Барбары Радзівіл і Сігізмунда II Аўгуста.

Я нездарма зрабіла невялічкі экскурс у сівую даўніну. Нашым чытачам, напэўна, будзе цікава. Мы проста ходзім па вуліцах гэтага аграгарадка, адзначаючы, як тут заўжды ўтульна і прыгожа, як любяць геранёнцы сваю малую радзіму, як клапоцяцца пра яе. А Геранёны ж не проста вёска, а цэлая з'ява ў гісторыі  Вялікага княства Літоўскага, сталіца вялікага кахання, якое паўплывала на палітычнае жыццё Еўропы таго часу.

І няхай імя Барбары Радзівіл гучыць, як сваё, у сучасных Вільнюсе, Кракаве, аднак яна ж - наша, калі на тое пайшло. Расла ў Нясвіжы, жыла ў Геранёнах… І вось геранёнскія     культработнікі апошнім часам на розныя  мерапрыемствы пачалі прыязджаць са сваёй чароўнай пані, якая стварае амаль канкурэнцыю княгіне Еве.

Барбара ж таксама княжацкага роду па бацьку. І вось вырашылі ў Геранёнах правесці баль, на якім гаспадыняй належала стаць чароўнай панне - радзівілянцы, нявестцы вялікага канцлера ВКЛ Гаштольда, і пэўны перыяд часу - гаспадыні геранёнскага замка. 

У файе Палаца культуры ў Геранёнах, які быў стылізаваны под ўрачыстую залу замка, сабраліся геранёнцы, іўяўчане, прыехалі нават шэсць чалавек са Смаргоні, якія прачыталі анонс культурных падзей вобласці ў сваёй газеце.

Баль, як і фэст у графа Умястоўскага, які прайшоў улетку, насіў містычны характар - збіраюцца на яго вядомыя асобы зямлі іўеўскай з розных стагоддзяў. Ім бы ніколі не сустрэцца, а вось дзякуючы такім сімвалічным мерапрыемствам, якія ладзяць культработнікі, такое здараецца. Чаму і не?!

… І вось распараджальнік балю аб'яўляе імёны гасцей. З'яўляюцца княгіня Ева з Іўя са сваёй чароўнай світай - панямі і паненкамі, граф і графіня Умястоўскія з Жамыслаўля. Іх сардэчна вітала Барбара Радзівіл (Алена Скабеліцына)  разам з братамі Мікалаем Радзівілам Рыжым (Станіслаў Дзіяк) і Мікалаем Радзівілам Чорным (Гінтарас Маргяліс).

Самым дзіўным, як я потым даведалася ад загадчыцы аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы Алены Маргяліс, было тое, што акрамя запланаваных выступленняў, танцаў, якія ставіла геранёнскі харэограф Ульяна Паўлаўна Мінюк разам са сваімі выхаванцамі з дзіцячай школы мастацтваў, усё дзейства з'явілася экспромтам  Алены Скабеліцынай, выкладчыка Геранёнскай дзіцячай школы мастацтваў, якая апошнім часам  і выступае нават на раённым узроўні ў іпастасі  пані-радзівілянкі.

І плылі ў менуэтах і паланэзах пані і кавалеры, і дэманстравалі свае бальныя святочныя строі, а таксама прыгожыя вееры. Усе культработнікі аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Геранёны былі задзейнічаны ў гэтым незвычайным мерапрыемстве, усіх зачаравала рэха забытага балю.

Амаль  пераносілі ў тую эпоху гукі класічнай музыкі і музыкі сярэднявечча, якая ў выкананні выкладчыкаў і вучняў Геранёнскай і Іўеўскай дзіцячых школ мастацтваў суправаджала баль у Барбары Радзівіл. Гэта было цудоўна і непаўторна. І гэта было асаблівай знаходкай праведзенага мерапрыемства.

Ні што так, як музыка, не можа прыблізіць адчуванне той ці іншай эпохі.

Не толькі яснавяльможныя паны і пані танцавалі танцы сярэднявечча. Ульяна Паўлаўна запрасіла ўсіх прысутных танцавць і дала майстар-клас. І, ведаеце, добра атрымалася. 

Як і было на сапраўдным балі, госці не толькі танцавалі, яны слухалі цудоўную музыку,  дзяліліся вялікасветскімі плёткамі, частаваліся шляхетнымі закускамі і садавінай, гулялі ў фанты, а потым гаспадыня замка вырашала,  што зрабіць уладальніку таго ці іншага фанта. На флейце, такім чынам, прыйшлося зайграць нават старшыні мясцовага сельвыканкама Віктару Эдвардавічу Вершаловічу. Дарэчы, старшыня сельвыканкама заўжды падтрымлівае ўсе добрыя пачынанні культработнікаў, усіх, хто працуе для  добрага імені і  росквіту малой радзімы. І ў той вечар  ён першым вітаў і гістарычных асоб, і  гасцей балю.

Як заўжды, з асаблівым захапленнем,  з цудоўнымі эмоцыямі, якія, здаецца, рваліся з самай душы,  звярнулася да прысутных Алена Іванаўна Смалянічэнка - мясцовая краязнаўца, былая настаўніца, паэтка.

 Яе вершамі я і хачу закончыць свой аповяд пра цікавую падзею ў культурным жыцці раёна - баль у Барбары Радзівіл.

Ля руін старога замка -

Салаўіны парк-лясок

І ад вечара да ранку

Славіць песняй свой куток.

Сад, палі, лясоў абшары

І прастораў дзіўны шыр.

Тут гавораць пра Барбару,

Прыгажуню Радзівіл.

Тут віленскі ваявода

У сівым стагоддзі жыў.

І паўвека для народа

Слаўна Баум паслужыў.

Геранёны маладзеюць,

Церамкі-дамы растуць.

Птушкі буслы-дабрадзеі

Хай больш дзетак прынясуць…

В. ГУЛІДАВА,

Фота. С ЗЯНКЕВІЧА.

Оставить комментарий

Ивье

Облачно
-12°C
Ю - 22.53 км/ч
Четверг
-1°C / 2°C
Пятница
-2°C / 0°C
Суббота
-2°C / 0°C
  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 1 руб. 80 коп. (18 тысяч рублей); 
– на три месяца – 5 руб. 40 коп. (54 тысяч рублей); 
– на шесть месяцев – 10 руб. 80 коп. (108 тысяч рублей).

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY24457,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки

Президент Республики Беларусь


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.