Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

 

Алена-льняніца прымала гасцей

О людях... / Среда, 06 ноября 2019 09:06 / Прочитано: 260

Напрыканцы вясны (21 мая) праваслаўны хрысціянскі свет здаўна святкуе свята Алены-Льняніцы - так у народзе называлі дзень, прысвечаны памяці святых імператара Канстанціна і яго маці царыцы Алены.

Дзень Алены-Льняніцы на Русі і, наогул, у ўсходніх славян быў важным перыядам у сельскагаспадарчым жыцці: у гэты час заканчвалі сеяць лён, каноплю , познюю пшаніцу, авёс, грэчку.
На свята Алены-Льняніцы дзяўчаты спявалі песні з спецыяльнымі магічнымі словамі, просячы шчодрага ўраджаю.
Многія людзі, напэўна, зараз і не ведаюць пра такі дзень. Ды толькі не нашы няўрымслівыя работнікі культуры, якія не толькі аднаўляюць забытыя святы, але і ўносяць у іх свой асабісты плён, рэгіянальны каларыт, свае таленты і ўменні.

Свята Алены-Льняніцы зрабілі сваім рэгіянальным культработнікі аграгарадка Ганчары Лідскага раёна. І яно адразу ж пераўтварылася ў свята-конкурс, на які з ахвотай адклікнуліся і сталі прыязджаць масцеравыя людзі з культуры Воранаўскага, Карэліцкага, Лідскага і, безумоўна, Іўеўскага раёнаў. 

Праўда, ушаноўваюць у Ганчарах не тую Алену-Льняніцу, якая, распусціўшы косы (3 чэрвеня не трэба плесці косы, трэба хадзіць з расплеценымі валасамі, каб сталі яны густымі і шаўкавістымі), сее лён, а тую Алену, што ўжо дачакалася ўраджаю і ўзялася за апрацоўку паўночнага даўгунцу.
27 кастычніка ў рэгіянальным свяце "Алена-Льняніца" прыняла ўдзел загадчык сектара рамёстваў і традыцыйнай культуры аграгарадка Геранёны Юзэфа Эдвардаўна Старасціна.
Сваё майстэрства па апрацоўцы лёну, выкарыстанні прадукцыі з паўночнага шоўку ў кулінарыі, вырабе адзення і свае захапленні прадэманстравалі майстрыцы з чатырох раёнаў, якія называліся вышэй.
Па выніках конкурсу Юзэфа Старасціна ўзнагароджана Дыпломам аддзела культуры Лідскага райвыканкама з прысваеннем тытула "Алена - Спрытнасць" і каштоўным падарункам.

В. ГУЛІДАВА.
Фота са свята.

Оставить комментарий

  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.