Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

 

Яркія ўражанні ад летняга адпачынку

Оздоровление-2019 / Среда, 10 июля 2019 14:06 / Прочитано: 1925

Што такое летнія канікулы? Гэта магчымасць гуляць і сустракацца з сябрамі, пабываць у цікавых месцах. Гэта час адкрыццяў і новых уражанняў, якія застаюцца ў памяці на ўсё жыццё.
Перад большасцю бацькоў паўстае пытанне, як лепш арганізаваць летні адпачынак для сваіх дзяцей. Аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем "Сузор'е", які працаваў у Бобравіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе, стаў для многіх выйсцем са становішча. Наведваючы лагер, рабяты былі пад наглядам педагогаў, своечасова і смачна накормлены, занятыя цікавымі справамі, а вечарам і ў выхадныя дні бавілі час з сям'ёй.

З першых дзён змены, якая пачалася 11 чэрвеня і прадаўжалася да 1 ліпеня, 25 дапытлівых хлопчыкаў і дзяўчынак уключыліся ў гульню "Запалі сваю зорку". Здзяйсняючы віртуальнае падарожжа, выхаванцы лагера адкрывалі кожны дзень новую, нязведаную планету: Спартыўную, Інтэлектуальную, Памяці, Ветлівасці… 18 планет, так як і дзён лагернай змены. Дасягненні падарожнікаў ацэньваліся зоркамі, якія дзеці складвалі ў зорныя кашалькі, змайстраваныя сваімі рукамі ў першы дзень змены.
Кожны дзень праводзіліся мерапрыемствы рознай тэматычнай накіраванасці. Яны былі прысвечаны Году малой радзімы, ІІ Еўрапейскім гульням, 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзю Гродзенскай вобласці, 50-годдзю з дня заснавання лагера "Зубронак". Былі арганізаваны сустрэчы з прадстаўніком МНС, супрацоўнікам ДАІ, медработнікамі, ад якіх выхаванцы даведаліся многа новага і карыснага
18 дзён у "Сузор'і" праляцелі як адно імгненне: спартыўныя спаборніцтвы, экалагічныя конкурсы, інтэлектуальныя віктарыны, гульні на свежым паветры, забаўляльныя праграмы… Сумаваць не было калі!
Цікава было выхаванцам дакрануцца да гісторыі малой радзімы. Дзеці наведалі школьны этнаграфічны музей "Мова, культура і быт беларусаў". З задавальненнем прайшліся па вуліцах нашага аграгарадка, пабывалі ў парку з векавымі дрэвамі ля руінаў маёнтка Корвін-Мілеўскіх, у касцёле, якому больш за сто гадоў і які здзіўляе вяскоўцаў і гасцей сваімі архітэктурнымі формамі.
Вельмі карысным і пазнавальным было наведванне іміджавага пакоя МНС "Чароўная кніга" ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Іўе. Выхаванцам нагадалі і паказалі, як правільна дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях.
Прыемныя ўражанні засталіся ад экскурсіі ў г. Ліду. Дзеці ўбачылі Курган Бессмяротнасці - унікальны помнік салдатам Другой сусветнай вайны, пабывалі ў кінатэатры "Юбілейны".
Адным з любімых конкурсаў, якія традыцыйна праводзяцца ў лагеры, з'яўляецца "Міс лагера". Дзяўчынкі старанна рыхтаваліся да гэтага дня. Чатыры юныя ледзі змагаліся за права валодаць ганаровым тытулам: спявалі, танцавалі, праводзілі гульні, дэфіліравалі на сцэне, расказвалі аб сваіх захапленнях. У фінале не было прайграўшых: кожная канкурсантка была адзначана ў якой-небудзь намінацыі.
Шмат станоўчых эмоцый выклікала ў выхаванцаў ваенна-патрыятычная гульня "Зарніца". За званне лепшай змагаліся каманды "Снайпераў" і "Мінамётчыкаў". Дзеці праявілі спрыт і спартыўную падрыхтоўку. У час гульні прыемна было назіраць, як яна сплаціла калектыў, зрабіла яго дружным і стойкім.
Выхаванцы мелі магчымасць наведваць гурток "Чароўныя сцяжкі", дзе вучыліся праводзіць вольны час не только цікава, але і карысна.
Самая вялікая радасць для выхавальнікаў - падзяка ад бацькоў за добрую арганізацыю адпачынку дзяцей. Хацелася б адзначыць высокі прафесіяналізм, клапатлівыя адносіны і адказнасць педагогаў, якія працавалі ў "Сузор'і".
У канцы змены самыя актыўныя, творчыя, дысцыплінаваныя рабяты былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі. Крыху сумныя, але ў той жа час вельмі задаволеныя развітваліся дзеці. Яркія ўражанні захаваюцца ў іх памяці надоўга.

Н. Станкевіч, старшы выхавальнік аздараўленчага лагера "Сузор'е" Бобравіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Оставить комментарий

Мобильный телефон в школе: за/против
  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.