Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Адказы на віктарыну "Гродзеншчына светлая мая"

75 лет образования Гродненской области / Среда, 12 июня 2019 16:26 / Прочитано: 490

30 сакавіка газета "Іўеўскі край" сумесна з Аленай Іванаўнай Смалянічэнка прапанавалі віктарыну "Гродзеншчына светлая мая", прысвечаную 75-годдзю заснавання Гродзенскай вобласці. Пытанні былі розныя: па старонках летапісу, аб тым, якія ў Гродзеншчыны знакамітыя пісьменнікі, паэты і мастакі, навукоўцы, які тэхнічны прагрэс краю, якія героі нашага часу, якая прырода.

Калі коратка, адказы на віктарыну, прысвечаную 75-годдзю заснавання Гродзенскай вобласці "Гродзеншчына светлая мая", наступныя:

1. За якія заслугі вобласць была ўзнагароджана ордэнам Леніна ў 1967 г.?
За актыўны ўдзел у партызанскім руху і гераізм, праяўляныя працаўнікамі вобласці у час Вялікай Айчыннай вайны, за поспехі, дасягнутыя ў адраджэнні і развіцці народнай гаспадаркі, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Гродзенская вобласць 16 жніўня 1967 г. узнагароджана ордэнам Леніна.

2. Якога літоўскага мастака і кампазі-тара легендарны "рай-горад" - Нёманская ўпадзіна - натхніла на цудоўныя творы?
Мастака і кампазітара Чурлёніса Мікалаюса Канстанцінаса (1875-1914).

3. Як называецца песня і хто яе аўтары, прысвечаная галоўнай воднай артэрыі краю?
Нёман. Словы Анатоля Астрэйкі, музыка Нестара Сакалоўскага.

4. Дзе знаходзіцца самая высокая кропка Гродзеншчыны і якая яе вышыня?
У г. Навагрудку гара Замкавая, яе вышыня 323 метры над узроўнем мора.

5. Які год лічыцца годам нараджэння Гродна і дзе гэта зафіксавана?
1128 г. лічыцца годам нараджэння Гродна, упамінаецца горад у Іпацьеўскім летапісе.

6. У якім годзе Гродна атрымаў Магдэбургскае права, якія гарады вобласці яго мелі таксама?
Гродна атрымаў Магдэбургскае права ў 1496 годзе. Самакіраўніцтва было прадстаўлена Навагрудку, Слоніму, Ваўкавыску, Лідзе, Зельве, Любчы, Скідзелю, Геранёнам.

7. Кампазітар, дыпламат, дзяржаўны дзеяч доўгі час жыў на Гродзеншчыне. Пасля разгрому сялянскага паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі павінен быў хавацца за мяжой, дзе і быў напісаны знакаміты твор. Назавіце імя аўтара і назву твора.
Міхал Агінскі. Знакаміты паланез "Развітанне з Радзімай".

8. Ф. Багушэвіч назваў яе "каралевай жывога слова і прыгнечанай праўды". Назавіце імя нашай зямлячкі.
Эліза Ажэшка - польска-беларуская пісьменніца.

9. Трохтомнае даследаванне "Беларусы" выдаў наш зямляк, акадэмік, філолаг, мовазнаўца, этнограф. Як увекавечана яго імя ў Гродна?
Я.Ф. Карскі. Яго імя носіць абласная бібліятэка.

10. Якія паэты і пісьменнікі прысвяцілі гораду над Нёманам свае творы?
Гэта пісьменнікі Васіль Быкаў, Данута Бічэль-Загнетава, Аляксей Карпюк. Паэты - Мар'ян Дукса, Юрка Голуб, Марыя Шаўчонак.

11. Які КСУП у нашым раёне носіць імя Героя Сацыялістычнай Працы?
КСУП "Баума", Геранёны.

12. Дзе расце 35 - мятровы дуб? Чым знакаміты дуб ля в. Шчорсы? Дзе растуць блізняты - дуб і сасна?
35-мятровы дуб каля Слоніма. Дуб Адама Міцкевіча у в. Шчорсы. На Навагрудчыне растуць, быццам з аднаго корню, блізняты - дуб і сасна.

13. Які помнік беларускага дойлідства найбольш захаваўся на Гродзеншчыне і ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА?
Мірскі замак. Правільны адказ таксама - Барысаглебская (Каложская) царква ў г. Гродна.

14. Якое вытворчае аб'яднанне лічыцца флагманам навукова-тэхнічнага прагрэсу ў вобласці?
"Азот".

15. Дзе больш за сто год не гаснуць печы?
Гэта шклозавод "Нёман", Бярозаўка.

16. Якія мастакі ХІХ ст. і нашага часу пісалі і пішуць аб прыгажосці Прынёмання?
Я. Сухадольскі - баталіст, У. Дмахоўскі - пейзажыст, К. Альхімовіч і Ф. Рушчыц - бытавы жанр, мясцовыя мастакі - І. Струкаў, І. Васюкевіч.
В.Г. Балановіч дапоўніла: Напалеон Орда, Аляксей Навумчык, Вікенцій Ражко, Вікторыя Ільіна, Фелікс Собалеў, Аляксандр Сільвановіч, Валянціна Шоба, Станіслаў Жукоўскі, Уладзімір Церабун, Кастусь Качан, Аляксандр Грышкевіч, Уладзімір Царыкавіч, Сяргей Цыбізаў, А.Сураў, М.Чюрлёніс, Юлія Стратовіч, Павел Іваноў, Максім Карповіч.
Пазнавальным і энцыклапедычным быў яе ж адказ на 10-е пытанне: "Якія паэты і пісьменнікі прысвяцілі гораду над Нёманам свае творы?"
Да вышэй пералічаных пісьменнікаў былі дабаўлены яшчэ дзясяткі прозвішчаў. Напрыклад, названы такія паэты і іх творы: Яўген Петрашэвiч. "ГАМОНКА", Людмила Цыхун. "ПРИЗНАНИЕ", Данат Кур'яновіч. "ФАРНЫ КАСЦЁЛ", Ірына Данік. "ГРОДНА", Людміла Кебіч. "ПЕСНІ НАД НЁМАНАМ", Аўгіння Кавалюк. "ГРОДНА", Ала Клемянок "КАЛОЖА" г.д.
Дабаўлены пісьменнікі, чые творы пра Гродна: В.Кудлачоў ("Нарисую город Гродно", "Здравствуй, Гродно!", "Побегу на Нёман", "Буду кузнецом, "На Лососянке", "В посёлке", "Я давно в тебя влюблён", "Радуется сердце", "Поёт река", "Швейцарская долина", "Осень"), Ірына Данік ("Вечнае"), Анатоль Апанасевіч ("Гарадзенскі вальс"), Таццяна Лашук ("Мой Гродна"), Эліза Ажэшка ("Ludzie i kwiaty nad Niemnem" ("Люди и цветы над Неманом")), Данута Бічэль-Загнетава ("Дайсці да Каложы", "Гараднічанка"). Названы кнігі: "Гродно - город королей" Людмилы Кебіч, "Гродна. На заходняй мяжы Айчыны" Навум Гальпяровіч і Наталля Ваніна.

Адных ілюстрацый вокладак кніг на прапанаваную тэму было паказана больш як дваццаць.
А Караліна Шлемпа, вучаніца Геранёнскай СШ, адзначыла паэтаў, пісаўшых пра Нёман, абраўшы эпіграфам радкі:

Неман - река загадок,
В толще песка на дне
Много открытий чудных
Прячет он в глубине!

…О Неман!.. Тяжкое настало время!
Все грабят нас, обижены мы всеми.
Живем уныло, сиро и убого,
И храбрецов теперь в Литве - немного… (Анна Ахматова).

…Ты ль это, Неман величавый?
Твоя ль струя передо мной? ... (Федор Тютчев).
… Неман, наш батюшка Неман,
Рыцарь по духу родной,
Мы с тобой связаны, Неман,
Крепко судьбою одной… (Нина Цветкова).

... Пусть над Неманом солнце струится,
Не иссякнут его родники,
Пусть же вечно он к морю стремится,
И не гаснут на нём огоньки…. (Петр Гнездилов).

…Пропитан воздух запахом сосны.
Текла река неспешно, величаво
Меж берегов, что в зарослях лесных,
И солнце в своих водах отражала... (Борис Ханин).

Прыемна было, што ўспомніли песняра беларускага Якуба Коласа: "Нёман быў нервам сяла, якi будзiў ў яго жыццё i прымушаў чутка прыслухоўвацца да таго, што робiцца вакол. I ўсе важнейшыя справы былi так цi iначай звязаны з Нёманам. Тут, на беразе, што так блiзка падыходзiў да сяла, збiралiся сяляне i радзiлi свае рады".
Ці не цудоўна: "Ціха цячэ ў нас Нёман, ціха і сумна, як час па расстанню... Паволі, ступою, моў, скуты журбою - льецца, як срэбра"… (Язэп Лёсік).
Ці: "Сама назва ракі, як думаюць, мае балтыйскае паходжанне і азначае "наш", "дамашні". Так называў Нёман Адам Міцкевіч.
Нямала вершаў прысвяцілі Нёману Уладзіслаў Сыракомля, Янка Лучына, Якуб Колас, Васіль Быкаў, Алесь Карпюк і іншыя.

Цікавым быў адказ В.Г. Балановіч на пытанне "Якія паэты і пісьменнікі прысвяцілі гораду над Нёманам свае творы?". Названы мастакі: Уладзімір Караткевіч, Уладзімір Багамолаў, Аляксей Дудараў, Васіль Быкаў, Юрый Гардзееў, Эліза Ажэшка, Уладзімір Рэймант, Лідзія Чарская, Максім Багдановіч, Станіслаў Жукоўскі, Ігар Невярлі, Ілля Эрэнбург, Андрэй Вашкевіч, Людміла Кебіч , Навум Гальпяровіч, Наталля Ваніна і іншыя.

Оставить комментарий

  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.