Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Малая радзіма – Суботнікі

Год малой родины / Вторник, 30 апреля 2019 15:20 / Прочитано: 2784

Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем…

Р. Барадулін.

Таксама лічыць і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Віктаравіч Курсевіч, які кожны месяц наведвае сваю малую радзіму.

У апошні свой прыезд Валерый Віктаравіч наведаў родную школу, каб прыняць  удзел у акцыі “Наша Гродзеншчына – квітнеючы сад”, прысвечанай 75- годдзю  ўтварэння Гродзенскай вобласці.

Спорна ішла работа ў садзе Суботніцкай школы: хто ямы капаў, хто ваду насіў, хто дрэвы абразаў.

Валерый Віктаравіч не толькі пасадзіў некалькі яблыняў, але, як заўзяты гаспадар, навучаў гэтай справе хлапчукоў. Расказаў і паказаў, як падрыхтаваць месца для будучай яблыні, як правільна пасадзіць і замацаваць маладое дрэўца. Ведае дэпутат і правілы догляду за маладым садам, ахвотна дзяліўся сваім вопытам са школьнікамі.

Але не толькі ў школьным садзе пабываў Валерый Віктаравіч. Наведаў ён школьны музей. Быў прыемна ўражаны экспазіцыяй “Быт беларускіх сялян. Беларуская хатка”. Заглянуў у печ, пасядзеў за сталом.

Не хацелася старшакласнікам адпускаць знакамітага госця. Запрасілі на сустрэчу за круглым сталом з гарбатай і цукеркамі. І пацякла няспешная размова пра дзяцінства, пра школьнае жыццё, пра нялёгкую справу кіраўніка завода.

Падлеткам здаецца, што быць кіраўніком вельмі лёгка, бо не ўсведамляюць, якая адказнасць кладзецца на плечы таго, хто кіруе калектывам. Нечакана было пачуць, што кожны дзень Валерыя Віктаравіча пачынаецца ў 5 гадзін раніцы і заканчваецца позна вечарам. На ўсё павінна хапіць часу…

“Чалавек, які ўмее і любіць працаваць, заўсёды будзе ў цэнтры ўвагі, - гучаў прыемны голас Валерыя Віктаравіча. - Я ніколі не марыў стаць кіраўніком або дэпутатам. Але заўсёды адказна ставіўся да працы, з пашанай і павагай адносіўся да людзей – і людзі даверылі мне адказную справу”.

Прыемна было слухаць шчырага, адкрытага госця. Многа трапных парадаў прагучала падчас размовы. Але ж прыйшоў час развітацца. Валерый Віктаравіч падарыў роднай школе некалькі мячоў, бо і сам некалі вельмі любіў наведваць спартыўную секцыю, якой і ў той час кіраваў А. А. Рыцікаў.

Напрыканцы дэпутат Маладзёжнага парламенту пры Іўеўскім раённым Савеце дэпутатаў Ангеліна Сакаловіч ўручыла госцю кампазіцыю з васількоў і каласоў, зробленую рукамі вучняў школы, якая сімвалізуе малую радзіму.

Сустрэча закончылася, але засталася асалода на душы, гонар за свайго земляка, упэўненасць у тым, што з такімі людзьмі наша краіна заўседы будзе квітнець.

 

І. Яцкевіч, настаўнік Суботніцкай сярэдняй школы.

Оставить комментарий

  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.