Редакция газеты "Iўеўскі край"

Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Вёска Шаптуны

Год малой родины / Среда, 27 февраля 2019 13:07 / Прочитано: 1314

На пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя па службовых справах я знаходзіўся ў аддзяленні сувязі вёскі Лукашына. І, як звычайна, у тыя гады да прыбыцця паштовай аўтамашыны збіраліся мясцовыя жанчыны: хто за газетай, а хто за пісьмом ад родных, з нецярпеннем чакаемага. Сабраўшыеся размаўлялі на розныя тэмы: аб сваім жыцці, аб пагодзе, выказвалі думкі пра будучы ўраджай, успаміналі вясковыя навіны, краналі самыя розныя тэмы. І вось у памяшканне аддзялення сувязі ўвайшла пажылая жанчына. Хтосьці з прысутных прамовіў: "Вось і шаптуніха прыйшла…". І тая, прывітаўшыся, прысела на краюшак лаўкі, аддыхалася і ўступіла ў размову.

Мяне зацікавіла, чаму яе называюць "шаптуніха". Атрымаў адказ, што пані Ядзвіся, так назавём жанчыну, з вёскі Шаптуны, і ўсіх жыхароў той вёскі называюць "шаптунамі", і ніяк не інакш. А вось чаму вёска атрымала такую назву і дзе хаваецца шматгадовая ў тым тайна? Гэта вельмі зацікавіла мяне.
З гэтым пытаннем я звярнуўся да пані Ядзвісі. Жанчына ўсміхнулася і пачала аповед пра далёкае мінулае, пра якое яшчэ у дзіцячым узросце яна пачула ад сваёй бабкі, ды, і наогул, ад старэйшых жыхароў вёскі.
- У тыя далёкія часы гэтая вёска не існавала, а знаходзіліся на яе месцы дзве альбо тры гаспадаркі. У адной з іх пражывала жанчына па імені Стэфця са сваім мужам. Яны слылі па ўсёй акрузе вельмі добрымі замаўляльнікамі ад розных чалавечых хвароб. Іх замова вяртала здароўе не аднаму наведвальніку, за што людзі былі вельмі ўдзячны тым, як сёння кажуць, "экстрасэнсам". Так і жыла сям'я сярод іншых са сваёй благароднай лекавай працай, - так і ўвайшла ў гістрыю назва таго хутара, а пасля і вёскі - Шаптуны.
У кожнага паселішча ў назве хаваецца якаясьці таямніца - з падзей, быту, умовах жыцця людзей, або якая-небудзь іншая тайна. Калі ў "шаптуніхі" спыталі больш цікавыя наведвальнікі, чаму іх замова не гучала ў голас, а толькі шэптам, тая адказала, што хаця сярод людзей існуе пагаворка, што "шэпты хату губяць", але ў даным выпадку шэпт - лячэбны сродак. Калі замовы весці ў голас, то чароўныя словы малітвы разносяцца па наваколлі і амаль не кранаюць патрэбную частку хворага цела. А загавор шэптам, з выдыхам паветра, пранікае на балючае места, залечвае. Да іх ішлі людзі з цэлага наваколля, амаль усім той шэпт дапамагаў. Паміж сабою людзі гаварылі, што ідуць да шаптуноў. Адсюль узнікла назва паселішча Шаптуны.
Хаця прайшло многа дзесяткаў гадоў, жывуць там зусім іншыя людзі, але вёска афіцыйна носіць назву Шаптуны.

І. ПРАКОПЧЫК.

Оставить комментарий

Cannot get Minsk location id in module mod_sp_weather. Please also make sure that you have inserted city name.

  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки

Президент Республики Беларусь


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.