Редакция газеты "Iўеўскі край"

Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Усе фарбы творчасці праз адно жыццё…

О людях... / Четверг, 31 января 2019 11:00 / Прочитано: 499

У месяцы, калі ўся Беларусь адзначае 100-гадовы юбілей утварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, а наш раён адзначыў 75- годдзе свайго заснавання, работнікі культуры Іўеўшчыны запусцілі ў жыццё творчы праект, які прысвечаны заслужаным людзям раёна, людзям, якія сваім жыццём і дзейнасцю ўнеслі значны ўклад у розныя галіны нашага жыцця: у вытворчасць, паэзію, мастацтва, грамадска-палітычнае жыццё. Праект прысвечаны людзям, якія з'яўляліся сапраўднымі сынамі свайго часу, працавалі і тварылі самааддана, верылі ў светлую будучыню сваёй краіны, імкнуліся яе прыблізіць.

У апошнюю нядзелю, 27 студзеня, работнікі аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Лелюкі прысвяцілі сваю творчую вечарыну заслужанаму работніку культуры БССР, стваральніку і мастацкаму кіраўніку Бараўскага народнага хору Віктару Канстанцінавічу Шарэцкаму, знакавай асобе ў культурным жыцці раёна.


Артысты вясковага хору былі настолькі вядомымі ў мастацкім жыцці Беларусі, што калі ў райцэнтр з канцэртам прыязджалі два дзяржаўныя калектывы - Беларускі дзяржаўны хор Генаддзя Цітовіча і Дзяржаўная капэла імя Рыгора Шырмы, то другі, неафіцыяльны канцэрт (аднак, абавязковы па рашэнні Міністэрства культуры БССР) яны давалі ў Бараўскім сельскім клубе - "для артыстаў і кіраўніка хору Віктара Шарэцкага". Менавіта гэтыя словы выказваў канферансье. І гэта гучала як узнагарода і спевакам, і кіраўніку, і ўсяму Бараву.
Гэта зараз у раёне каля дзесяці народных калектываў, а тады ён быў адзіным. І быў візітоўкай раёна на значных рэспубліканскіх дэкадах народнай творчасці.
Гэта быў па-сапраўднаму прафесіянальны калектыў. Калі мы падчас нядзельных выступленняў у Маскве спявалі ў парку імя Горкага, мяне, вядучую канцэрта, ледзь не завёў у шок убачаны ў першым радзе сярод гледачоў вядомы артыст савецкага кіно Міхаіл Ульянаў. Колькі мы спявалі, столькі ён з захапленнем і выразам здзіўлення на твары ківаў галавой…
Гэта зараз вёска Барава апусцела, закрылі клуб. А тады, у 1950 гадах яна гудзела моладдзю і дзецьмі. І нашы бацькі толькі-толькі стваралі сем'і, пачыналі жыць пасля страшнай і вялікай вайны.
У 1942 годзе стаў падлетак з Навагрудчыны партызанам-падрыўніком атрада "Мсцівец" брыгады імя Неўскага. У 1944 годзе - салдатам-артылерыстам.
Калі закончылася вайна, яшчэ доўга маладыя салдаты не вярталіся дамоў, служылі ў арміі. Таму спяшалі і сем'і завесці, і нешта добрае, значнае зрабіць у жыцці, "наверстать" тое, што прыйшлося адкласці.


Ён быў не толькі адданы харавому спяванню. Ён цудоўна маляваў і вёў у мясцовай школе, акрамя спеваў, выяўленчае мастацтва. Ён быў строгім, сур'ёзным, аднак такім добрым і разумным. Ніколі ніхто з дзяўчынак нашага класа, дзе Віктар Канстанцінавіч быў класным кіраўніком, не падняў кошыка з бульбай на калгасным полі, як і мы, яго чатыры дачкі і жонка, ніколі не насілі вады і цяжкіх рэчаў. Ён казаў: "Вам жа дзяцей нараджаць. Нельга жанчынам надрывацца - ні маленькім, будучым жанчынам, ні дарослым".
Ён быў камуністам. І калі б такімі былі ўсе камуністы, мы даўно пабудавалі б камунізм, мы б жылі ў бязгрэшным грамадстве. Ён верыў у сваю вялікую Радзіму - СССР. І вельмі балюча перажываў яе распад. Было адчуванне, што ў чалавека выбілі лаўку з-пад ног. Ён быў такім, як і мноства іншых людзей, на якіх трымаліся і дзяржава, і сям'я, і наогул, жыццё.
…Пасля смерці такога бацькі вельмі цяжка было вучыцца жыць без яго. Тым больш, што маці памерла значна раней. Ён, дзіця свайго веку, атэіст, не хацеў, каб адпявалі яго ў царкве. Мы выканалі яго просьбу. У царкву не панеслі, аднак заказалі паніхіду. А пасля яе жанчыны-пеўчыя, у мінулым харысткі яго хору, прыйшлі да нас дамоў і сказалі яму, што прыйшлі ў апошні раз паспяваць свайму настаўніку, паспяваць хораша, як ён вучыў…
…Я не пісала яго біяграфіі. Аб гэтым добра і змястоўна расказалі вядучыя вечарыны. І дзякуй ім за тое, што захоўваецца памяць. І няхай была амаль пустой зала гледачоў. Нішто. У кагосьці ўсё ж застанецца памяць пра тое, якія людзі стваралі культуру раёна ў другой палове 20 стагоддзя. А працягваюць іх справу тыя, хто ўпрыгожыў гэты вечар памяці сваімі выступленнямі. Напэўна, Віктару Канстанцінавічу, як прафесіяналу, вельмі б спадабаліся песні ў выкананні Аляксандры Лапата і фальклорнага ансамбля Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу "Вечарніца", у якім спяваюць адны з самых здольных і таленавітых спевакоў культуры Іўеўшчыны.

В.ГУЛІДАВА.
Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Оставить комментарий

Cannot get Minsk location id in module mod_sp_weather. Please also make sure that you have inserted city name.

  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки

Президент Республики Беларусь


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.