Редакция газеты "Iўеўскі край"

Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Сенсацыі. Чорны човен падняты з Нёмана!

Год малой родины / Понедельник, 29 октября 2018 13:03 / Прочитано: 4280

Тое што ў рацэ Нёман непадалек ад Мікалаева знайшлі човен, думаю для многіх жыхароў нашага раёна не было вялікай тайнай. Тым больш што аб гэтым пісала наша раённая газета. Самым галоўным было наступнае пытанне: якім чынам гэты артэфакт будзе падняты з вады. Негледзячы на тое, што сам човен знаходзіўся непадалёк ад берага і на невялікай глыбіні, яго пад’ем ускладняўся той акалічнасцю, што па выніках папярэдніх даследванняў, даўжыня човена складала не менш за 6 метраў, прытым амаль палова яго была занесена грунтам, а таксама патрэбна было ўлічваць што Неман у гэтым месцы з’яўляецца даволі плыткім. Пры такіх абставінах абысціся без дапамогі спецыялістаў якія валодаюць неабходнымі навыкамі і тэхнічнымі сродкамі для правядзення работ такога характару было проста немагчыма.

Яшчэ ў верасні месяцы пры сустрэчы з навукоўцамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, я даведаўся, што работы па пад’ему човена будуць праведзены спецыялістамі Інстытута сумесна з прафесійнымі дайверамі, а іменна членамі дайвінг-цэнтра «Марскі пегас». Дарэчы, гэта ўжо не першая сумесная праца прафесійных вучоных-археолагаў з дайвінг-цэнтрам «Марскі пегас» у рамках сумеснага праекта па вывучэнні падводнай археалагічнай спадчыны.Сам пад’ем човена быў запланаваны на кастрычнік месяц.

Пачынаючы з раніцы пятніцы на бераг Немана ў ваколіцах Мікалаева пачаў прыбываць «падводны» (дайверы) і «сухапутны» (вучоныя-археолоагі) дэсант. Таксама на дапамогу ў такой важнай і цікавай справе прыехалі члены джып-форума 4Х4. Хутка на беразе Немана паўстаў адмысловы паходны лагер.

У той жа дзень былі праведзены падрыхтоўчыя работы непасрэдна ў самым месцы знаходжання човена. Быў спушчаны на ваду плыт на які была ўстаноўлена помпа і іншае неабходнае тэхнічнае абсталяванне. Спачатку з дапамогай помпычовен быўадмыты ад пяску, што дазволіла больш дакладна разгледзіць канструктыўныя асаблівасці знаходкі і спланаваць далейшую працу па яе пад’ему.

На наступны дзень (субота) пачаліся працы па пад’ему «мікалаеўскага-неманскага» артэфакта. Паназіраць за такім цікавым працэсам сабраліся даволі шмат людзей. Не магу сказаць за мясцовых жыхароў, але на мой асабісты погляд, такой колькасці народа і аўтамабіляў Мікалаева даўно не бачыла.

Спачатку пад дном човена былі прабітыя шурфы (адтуліны) праз якія былі праведзены лееры. Затым з дапамогай будаўнічага крана ў ваду была апушчана спецыяльная рамная канструкцыя. Прымяненне такога тэхнічнага сродку было выклікана тым каб пазбегнуць разлому човена. Пасля гэтага да самой канструкцыі былі падвязаны праведзеныя лееры. І пачаўся сам працэс пад’ему. Калі човен быў падняты над паверхняй вады, то ўсім без выключэння прысутным стала відавочна, што сёння на Іўеўскай зямлі адбылася сапраўдная сенсацыя! І сапраўды, знешні выгляд і памеры знаходкі проста ўражвалі!!! Перш чым далей падымаць човен, дайверы якія былі задзейнічаны на пад’еме, вычарпалі з яго ваду для таго каб аблегчыць вагу. Прайшло яшчэ некалькі хвілін і пад гучныя апладысменты прысутных човен апусціўся на бераг Немана.

Пасля гэтага вакол пачалася адмысловая фотасесія: адны здымалі сам човен, другія рабілі сэлфі, іншыя прасілі каб іх сфатаграфавалі каля човена.

Калі гаварыць пра дакладны ўзрост знаходкі, то ён будзе вызначаны толькі пасля правядзення спецыяльных даследванняў спецыялістаў розных навуковых устаноў. Затым будзе зроблена кансервацыя знаходкі і яна зойме дастойнае месца ў адным з дзяржаўных музеяў.

Ну, і напрыканцы крыху тэхнічнай інфармацыі, а іменна памеры човена: даўжыня складае 8,4 м., шырыня – 0,84 м., вышыня каля 0,6 м., прыкладная вага – каля 1 т.

Будзем лічыць што Неман нам «зрабіў» проста шыкоўны падарунак у Год малой Радзімы! А можа гэта толькі пачатак…

P.S. 28.10.2018 года (па стану на 13 гадзін 15 хвілін) човен «паспяхова» даехаў ў Мінск і знайшоў сабе часовы прытулак на тэрыторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

А. ВАЎЧОК, краявед

Фота аўтара.

Оставить комментарий

Ивье

Облачно
0°C
СЗ - 12.87 км/ч
Воскресенье
-3°C / 2°C
Понедельник
0°C / 1°C
Вторник
-1°C / 0°C
  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 1 руб. 80 коп. (18 тысяч рублей); 
– на три месяца – 5 руб. 40 коп. (54 тысяч рублей); 
– на шесть месяцев – 10 руб. 80 коп. (108 тысяч рублей).

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки

Президент Республики Беларусь


Ивьевский районный исполнительный комитет

\

 

 

Please publish modules in offcanvas position.