Редакция газеты "Iўеўскі край"

Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Рака Гаўя і яе сістэма

Год малой родины / Среда, 10 октября 2018 14:54 / Прочитано: 15892

Як вядома, пасляледавіковая эпоха пачалася 10000 год назад. Яна была ў тэмпературных варунках вельмі супярэчлівай, бо не было супакою ў недрах зямлі. Ад гэтага і сказалася на сістэме рэк сучаснай Іўеўшчыны, якая імі даволі густа насычана і цяпер.
Усе рэкі нашага раёна адносяцца да галоўнай ракі Заходняй Беларусі Нёмана, а ён у сваю чаргу нясе свае воды ў Балтыйскае мора.

Рака Гаўя мае літоўскую назву і перакладаецца па словах маёй былой калегі па Юрацішскай СШ Яўгеніі Бенедзіктаўны Юркевіч, як паша цялят (сенажаць жывёлы). І сапраўды, яе шырокая даліна, месцамі перавышаючы 1000 метраў, карміла і паіла вялікую колькасць рознай жывёлы, і нават коней нямецкіх, шведскіх, расійскіх, французскіх, польскіх і іншых.
Велізарнае значэнне Гаўя і яе правы прыток Жыжма мелі ў сплаве лесу і многіх іншых тавараў да Нёмана і па ім у Заходнюю Еўропу. У прывілеі Вялікага князя ВКЛ Жыгімонта ІІІ ад 1590 года сказана, што геранёнская шляхта была пераведзена да Ашмянскага павета і даравана ёй зямля над Гаўяй. Маецца на ўвазе аколіца Суботнікаў, якія называлі ў той час Драўлянымі Геранёнамі.
Сойм Вялікага Княства Літоўскага ў 1775 годзе забараніў збіраць падаткі за сплаў грузаў па Гаўі і Жыжме, каб не мяшаць гандлю. У Літоўскай Метрыцы (т.7) паведамляецца, што мяжой паміж Лідскім і Ашмянскім паветамі з'яўляецца рака Жыжма ад яе вусця па рацэ Гаўя да ракі Нёман і з 1801 па 1843 гады - мяжой паміж Гродзенскай і Віленскай губерніямі.
Пётр Лаўроў, вядомы рускі даследчык, у 1849 годзе запісаў, што па вясне па Гаўі сплаўлялася рознае дрэва ў плытах, пачынаючы з Дзявенішак (цяпер у Літве). Працавалі вадзяныя млыны ў Жэмласлаўі, Суботніках, у вёсцы Гаўя. Каля кожнай вёскі, размешчанай па Гаўі, існавалі драўляныя масты.
Жэмласлаў мае адзнаку 148 метраў над ўзроўнем мора, Суботнікі - 144 метры, Якунь - 142 метры, Каўкелі - 127 метраў (гэтае месца самае нізкае на тэрыторыі Іўеўшчыны, а самае высокае месца раёна размешчана ў адзін кіламетр на поўнач ад Трабаў.
Вядомы расійскі географ Пётр Пятровіч Сямёнаў у сваім "Геаграфічна-статыстычным слоўніку" (1863 г., старонка 601), спасылаючыся на гідролага Штукенберга, прыводзіць наступныя дадзеныя: даўжыня Гаўі 80 вёрст (вярста - 500 сажняў, каля 1 км 70 м), шырыня - да 30 сажняў - (сажань - 3 аршыны, аршын - 7 футаў, ці каля 2,13 метра), глыбіня ракі - да 2 сажняў, гэта значыць больш 4 метраў. А што цяпер?
Акрамя лесу сплаўлялі да Нёмана розныя прадукты працы, у тым ліку лён і пяньку (канаплянае валакно), крухмал і паташ (драўляны попел), льняное і канаплянае семя і нават збожжа, а пазней і спірт. Усё гэта стымулявала развіццё эканомікі нашага краю.
Гаўя, як важная сплаўная рака, указваецца ў справаздачы Міністэрства дарог і камунікацый Расіі за 1904 год і ў распараджэнні прэзідэнта Польшчы ад 9 лістапада 1927 года. Усе факты гавораць аб шырокіх гандлёвых і гаспадарча-гістарычных сувязях нашага краю з многімі рэгіёнамі Расійскай імперыі і Заходняй Еўропы. Мы таксама ў гэтым бачым добры эканамічна-сацыяльны стан былой Іўеўшчыны, яе культуры, працавітасці і кемлівасці яе людзей. А яшчэ гэтыя факты гавораць аб тым, што ўзровень вады быў высокім з вялікай колькасцю воднай дзічы і рыбы, нават царскай фарэлі, бо было многа крыніц, раздолле для яе і надзейны падпітак рэк круглы год.
Каля рэк, у іх поймах, што вясной заліваліся вадой, хутка расла духмяная з кветкавым разнатраўем меданосная лекавая трава - жывая прыродная рэкрыяцыя. А таму не выпадкова пазней усё гэта занатаваў у вершы-песні тонкі паэт-лірык Ніл Гілевіч "А я лягу-прылягу…"
Пойма Гаўі даволі шырокая - ад 500 да 800 метраў з двума тэрасамі (ступенчаты від схілаў берагоў), часам слаба вызначанымі. Тэрасы ўказваюць на старажытнасць ракі і яе маруднае паніжэнне - угрызанне ў зямную кару і паніжэнне воднага базісу ў залежнасці ад клімату і тэктанічных зрухаў зямной кары.

Трэцяя рака ў раёне
Цяпер Гаўя вызначаецца малаводнасцю. Яе сярэдні гадавы расход вады ў вусці каля Нёмана складае каля 10 м3 у секунду. Але яна захоўвае статус трэцяй ракі ў раёне пасля Нёмана і Заходняй Бярэзіны. Затое Гаўя стаіць на першым месцы па плошчы водазбору - 1430 квадратных кіламетраў, як і па даўжыні ў межах Іўеўшчыны - 68 км з усіх 100 (32 км у межах Літоўскай Рэспублікі). Гаўя плыве па ўсходняй частцы Лідскай раўніны і на поўдні па Прынёманскай нізіне. А таму яе цячэнне ціхае і павольнае - ламінарнае. Берагі нізкія (правы крыху вышэйшы, часам забалочаныя тарфянікі).

Прытокі Гаўі
Гаўя ў межах Іўеўскага раёна мае значныя прытокі першай ступені: левыя - Клява (назва літоўскае і азначае "клён") з даўжынёй 56 км (часткова ў Ашмянскім раёне каля вёскі Клявіца) і рака Якунька (даўжыня 21 км) з назвай, відаць, ад рыбы акуня; правыя прытокі - Жыжма (82 км) цячэ ў Воранаўскім і Іўеўскім раёнах з сярэднім гадавым расходам вады 3 м3 за секунду (1970 год), а цяпер - менш. Упершыню Жыжма ўпамінаецца ў прывілеі князя Вітаўта (Вітольда) ад 16 лютага 1410 года, а ў Літоўскай Метрыцы ад 18 лістапада 1520 года, дзе нагадваецца турбаніна паміж лідскімі баярамі Станкевічам і Сінковічам з-за сенажацяў па Жыжме.
Вышэй згаданы Пётр Лаўроў, а таксама даследчык нашых мясцін (Віленскай губерніі (1861 год) капітан Генеральнага штаба Расіі Карэва пісалі, што рака Жыжма была сплаўной ад Воранава і Германішак (цяпер Воранаўскі раён) і мела шырыню да пяці сажняў і глыбінамі ад 1-го да 1,5 сажняў, гэта значыць ад двух да трох метраў, з нізкімі забалочанымі берагамі, але пясчаным дном, вельмі звілістая. Пасля меліярацыі Жыжма стала канавай-ручаём амаль без рыбы і мала патрэбнай у гаспадарчай справе. Вось што робіць час і бяздумнае ўмяшанне чалавека не навукоўца, а валюнтарыста, у векавечную сакральную прыроду. Амаль зніклі крыніцы, шматлікія расліны, птушкі.
Другім правым прытокам Гаўі пасля Жыжмы (назва, на маё бачанне, паходзіць ад язычніцкага бога Жыжаля, апякуна агню, з дапамогай якога можна было асушыць балоты); рэчка Апіта (даўжыня 23 км), этымалогія, назва якой мне невядома.
Мяне вельмі здзіўляе тое, што і цяпер трацяцца грошы на ачыстку канаваў на меліярыраваных землях замест будаўніцтва плацін на гэтых канавах для падтрымкі і рэгуляцыі воднага рэжыму акружаючых мясцін і побыту людзей.

Гісторыя,
багатая падзеямі
На берагах Гаўі адбывалася вельмі многа падзей: вясёлых і смутных, узброеных і культурных, мясцовых тубыльцаў і прышлых захопнікаў ва ўсе занатаваныя стагоддзі і ва ўсе поры года. Так, напрыклад, на берагах Гаўі ў сераду 25 чэрвеня 1941 года адборная і поўнага штату каля 15 тысяч байцоў савецкіх войск генерала Галіцкага дала дружны, арганізаваны адпор з усіх відаў зброі ўпершыню ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны наглым тысячам гітлераўскіх салдатаў тытулаванага генерала фон Гота. Яны затрымалі іх на тры дні з вялікімі стратамі для фашыстаў.
А ў ноч на 8 ліпеня 1944 года тысячы коней з конна-механізаванага корпуса савецкага генерал-лейтэнанта Аслікоўскага на левым беразе раскошнай даліны ракі Гаўя пасліся і набіраліся сілы, каб назаўтра прадоўжыць выгнанне лютага ворага.

Жэмласлаў -
прыгожая
жамчужына
Але рака Гаўя стала вядомай на ўсю Еўропу, калі на яе берагах у пасяленні Жэмласлаў (узнікла ў ХVІІ стагоддзі) з'явіліся надзвычай адукаваныя і выхаваныя ўладары тутэйшай зямлі і вельмі ўмелыя гаспадары Умястоўскія, якія земляробства і жывёлагадоўлю вялі на навуковай аснове, прымяняючы новыя дасягненні ў сусветнай навуцы. Узводзіліся прыгожыя і ўтульныя пабудовы як свецкага характару, так і культавыя пабудовы (Суботніцкі касцёл са склепам у падвале, дзе захоўваюцца астанкі некаторых з Умястоўскіх і іх асобныя рэчы). Для сябе і на рынак вырабляліся мэбля, гонта, дошкі, цэгла, мёд, масла, сыр, спірт і г. д.
Маёнтак Жэмласлаў дасягнуў найбольшага росквіту пры Уладзіславе і яго жонцы Яніне, пасля іх вяселля ў 1882 годзе. Знакаміты палац Умястоўскіх як па архітэктуры, так і па абсталяванні, умовах жылля стаў узорным для культуры Еўропы. Усюды панавалі парадак, чысціня і набажэнства, дысцыплінаванасць і сумленнасць у працы, за якую добра плацілі. Наёмныя рабочыя жылі ў прыгожых цагляных дамах, карысталіся прысядзібнымі ўчасткамі зямлі, мелі свае гаспадаркі, карысталіся крэдытамі…У святы ім ладзіліся пачастункі. Была свая школа граматы, гаспадарчых прафесій з навыкамі медыцыны…
Вельмі добра, што зусім нядаўна мясцовая гаспадарка насіла імя Умястоўскіх. Але вызывае смутак, што знакаміты палац Умястоўскіх стаіць асірацелым, не працуе спіртзавод, няма вялікага сада. Рака Гаўя амаль без рыбы, хоць на ёй працуе замест вадзянога млына мясцовая электрастанцыя, пабудаваная яшчэ ў 1954 годзе. Жэмласлаў і Суботнікі сталі малалюднымі з малой колькасцю дзяцей. Успаміны, успаміны…

В. Врублеўскі.

Комментарии

  • Kazimierz Kazimierz 19 октября 2018

    Gawia, moja rzeka.

    (...) Gawia to nizinna, czysta i bardzo wartka rzeka płynąca częstymi zakolami. Jej źródła znajdują się na linii wododziału rzek Niemna i Wilii. Lewe dopływy Gawii to: Wersoka, Okupa, Klewa, Jakuń, Sudroga, Dunaj. Prawe to: Żyżma (mała), Brodówka, Matruna, Łyntupka, Trypla, Opita, Żyżma (duża), Berdówka. Gawia wypływa z okolic przedwojennego folwarku Dziaki oszmiańskiego rejonu i prawie od razu wpływa na Litwę. Na tę cześć rejonu solecznickiego, który w nieregularnym i dziwnym kształcie przypominającym worek (stąd używana czasami nazwa Worek Dziewieniski), graniczy z białoruskim rejonem iwiejskim. Płynąc dalej omija Dziewieniszki i za Girdziunami znów wpływa na Białoruś. Obok Podworańców, przez Szarkucie, Żemłosław, Sobotniki, Galimszczyznę płynie dalej i przy wiosce Burnosy wpada do Niemna.
    Bieg Gawii można podzielić na trzy części. Górny prowadzi od źródeł (215 m n.p.m.) do Dziewieniszek (163 m n.p.m.) i wynosi 18 km. Średni spad wody na tym odcinku to 2,4 m/km. Rzeka płynie przez teren pagórkowaty i bezleśny. Brzegi i dno ma żwirowate.
    Środkowy bieg Gawii to odcinek Dziewieniszki - Galimszczyzna. Jest to okolica niewielkich wysokości o łagodnych stokach. W pobliżu sobotnickiego cmentarza płynie przez miejsce, nad którym wznosi się kilkunastometrowa skarpa przy leśnej drodze do Dobrowlan. Być może gdzieś w tym miejscu znajdowało się starożytne grodzisko Monwidów. Ten teren, przez który płynie Gawia jest lesisty a poziom wody w stosunku do morza wynosi: w Żemłosławiu 148 m, Sobotnikach 144 m, Galimszczyźnie 140,2 m. Dolina rzeczna ma od 250 do 500 m. Długość tego odcinka to 30 km a średni spadek wody 0,77 m/km.
    Dolny bieg Gawii rozciąga się od Galimszczyzny do ujścia rzeki (121 m n.p.m.) do Niemna. Jest to teren prawie płaski. Dolina rzeczna poszerza się od 1 do 1,5 km, łącząc się od wsi Ściganie (130 m n.p.m.) z doliną rzeki Żyżmy (tzw. Pacowskiej) osiągając przez to szerokość około 4 km. Rzeka płynie teraz przez szerokie błota, następnie piaszczystą równinę i łączy się z Niemnem ojcem wód. Długość tego odcinka wynosi 27 km, średni spadek wody 0,7 m/km
    Piotr Ławrów w 1849 roku wymienił na Gawii następujące mosty: w Daubuciszkach, Dziewieniszkach, Żemłosławiu, Sobotnikach, Borowikach, Galimszczyźnie, Lipniszkach i Gawii. W 1939 roku na rzece istniały mosty w: Dziakach, Kotkiszkach, Dojlidach, Podworańcach, Łostowce, Rymoszach, Beczanach, Skrejczanach, Girdziunach, Sobotnikach, Borowikach, Galimszczyźnie, Lipniszkach, kolejowy przy stacji Gawia, przy młynach w Daubuciszkach, Dziewieniszkach, Gudelach, Żemłosławiu, Sobotnikach, Gawii.
    Sejm Rzeczypospolitej uchwałą z 1775 roku uregulował sprawy związane ze spławem drewna między innymi Gawią i Żyżmą. Ławrów pisał w 1849 roku, że Gawią spławiano od majątku Dziewieniszki niewielkie tratwy i luźne kloce drzewa. Z kolei Siemionow w „Słowniku geograficznym imperium Rosyjskiego” (t. I/1863 r., str. 601), podaje, że spławiano nią także len i siemię konopne na niewielkich tratwach. Długość Gawii obliczał na 80 wiorst, szerokość do 30 sążni a głębokość do dwóch. Smirnow powołuje się w swych przedstawieniach na Sztukenberga, który jednak jako początek spławu wymienia wieś Zygmunciszki. W 1904 roku Gawia została uznana za rzekę spławną przez Ministerstwo Dróg i Komunikacji a także rozporządzeniem Prezydenta Rzeczypospolitej z dnia 9 listopada 1927 roku.
    Kilka słów w tym miejscu też o pięknej rzece Żyżmie, największym dopływie Gawii. Początek bierze w folwarku Pietraszki w gminie bieniakońskiej. Ma długość około 70 km. Przy jej ujściu do Gawii leżą trzy wsie: Sontaki (Lipniskie), Sontaki Małe i Wielkie. Jej szerokość (1849 r.) dochodziła do 5 sążni, głębokość do 1,5 sążnia. Były na niej młyny w Balkunach, Łuszczykowszczyźnie, Gojcieniszkach, Hermaniszkach i Lewaszach. Na wiosnę spławiano nią drewno zbijane w niewielkie tratwy począwszy od Werenowa i Hermaniszek. W 1566 roku Żyżma była opisana jako granica między powiatem lidzkim a oszmianskim i taka przetrwała do reform włościańskich w 1861 roku i utworzenia gmin. W latach 1801 - 1843 Żyżma stanowiła granicę guberni wileńskiej i grodzieńskiej. (...)

    Z mojej książki „Moje Sobotniki” (GAWIA, Poznań 2004). Opisy Gawii i Żyżmy pochodzą z przedwojennej „Ziemi Lidzkiej”.

    Nazwa rzeki jest podobna do łacińskiej nazwy ptaka z gatunku nur - gavia. Na przykład nur czarnoszyi, który gnieździ się na północ i wschód od Polski, więc jest chyba też na Białorusi. Rzeka o nazwie Gawia jest teżz na Łotwie i koło Rygi ma ujście do Zatoki Ryskiej.

    W 1590 roku Zygmunt III Waza był królem Polski i wielkim księciem litewskim i nosi tytuł: „Z Bożej łaski król Polski, wielki książę litewski, ruski, pruski, mazowiecki, żmudzki, inflancki, a także dziedziczny król Szwedów, Gotów i Wandalów”.

Оставить комментарий

Ивье

Облачно
-1°C
ВЮВ - 35.40 км/ч
Понедельник
-3°C / -2°C
Вторник
-6°C / -3°C
Среда
-9°C / -5°C

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 1 руб. 80 коп. (18 тысяч рублей); 
– на три месяца – 5 руб. 40 коп. (54 тысяч рублей); 
– на шесть месяцев – 10 руб. 80 коп. (108 тысяч рублей).

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки

Президент Республики Беларусь


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.