Редакция газеты "Iўеўскі край"

Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Водгук душы

Актуальное / Четверг, 13 сентября 2018 08:30 / Прочитано: 6020
Маці Божая Тракельская Каралева Нашых Сем'яў! Табе нашы падзякі, перапрашэнні, перажыванні, просьбы, - ласкава і пранікнёна гучаць перад абразам апякункі зямлі словы малітвы нашага святара, ксяндза-пробашча Яна Гавецкага. - Угледзьцеся ў твар Нашай Маці і вы прачытаеце на ім заклапочанасць лёсам кожнага з нас, адчуеце жаданне выслухаць, дапамагчы, суцешыць. Угледзьцеся ў Яе вочы і вы ўбачыце, з якой любоўю яны глядзяць на кожнага з нас, колькі дабра яны выпраменьваюць…
Углядаемся, дзякуем, перапрашаем, просім… У цішыні, у задуменні, у маўчанні, з хваляваннем… Кожны аб сваім, кожны пра сваё, што прынёс сюды ў сваім сэрцы. Бо мы розныя. Але кожны з глыбокай верай і надзеяй, што ў гэтым маўклівым шматгалоссі будзе пачуты і мой голас, мая просьба, мой клопат…

Так распачалася святая Імша ў санктуарыі Маці Божай Каралевы Нашых Сем'яў у Тракелях, які пашчасціла і мне наведаць разам з пілігрымамі ў мінулую нядзелю. Хочацца падзяліцца атрыманымі ўражаннямі.
Як зазначае "Слова Жыцця", газета Гродзенскай дыяцэзіі, “пілігрымка - гэта не проста вандроўка, не проста крочанне кудысьці разам, а сапраўднае "жыццё ў мініяцюры". У пілігрымцы мы праходзім праз розныя цяжкасці і выпрабаванні, пераадольваем гэты шлях з пэўнымі асабістымі інтэнцыямі, знаёмімся, молімся і, чаму не, атрымліваем адказы на цяжкія пытанні, якія кожны мае ў сваім сэрцы".
Менавіта на гэтых высновах і засяродзіў увагу пілігрымаў ксёндз Ян, распачынаючы наша духоўнае падарожжа ад касцёла св. ап. Пятра і Паўла. Памаліліся, яшчэ і яшчэ раз "прачыталі" ў памяці свае інтэнцыі, даверыліся апецы Маці Божай, анёлам-ахоўнікам, атрымалі благаслаўленне святара - і з лёгкасцю рушылі ў дарогу.
На веласіпедах! Ён (веласіпед) сам адпрацоўваў сваё прызначэнне, а нам заставалася толькі падсілкаваць яго энер-гіяй (маю на ўвазе круціць педалі, а калі з горкі, то і зусім можна было даць ім адпачынак). Бачу тваю ўсмешку, паважаны чытач. Канешне, праехаць на веласіпедзе за паўдня больш за 50 км - справа не з лёгкіх, асабліва калі табе ужо на зыходзе сёмы дзясятак (гэта я пра сябе), ці яшчэ толькі-толькі споўнілася 10-11 гадоў. А самай меншай удзельніцы хіба яшчэ і годзіка няма (зразумела, для яе быў індывідуальны транспарт).
Але, паверце, у дарозе зусім не думалася аб гэтым. Духоўная моц агульнай малітвы, да якой на працягу ўсёй дарогі скіроўваў нашыя думкі ксёндз-пробашч Ян, дапамагала забыцца на фізічнае адчуванне, умацоўвала духоўна, натхняла і жывіла істоту сузіраннем навакольнага прастору.
- Паглядзіце направа, налева! Якая прыгажосць вакол! Які прастор! Які водар! Дыхайце на поўныя грудзі і беражыце гэта багацце, - неаднаразова гучаў у дарозе прызыўны голас нашага святара.
І сапраўды, погляд заварожвалі малюнкі прыроды роднага краю, нашай малой радзімы. Цешылі вока то бяскрайнія палі, што адарылі руплівых хлебаробаў сваім плёнам, а таму ўжо ўзараныя, падрыхтаваныя да зімы; то шырокія прасторы лугоў з парыжэлай канюшынай, то хвалістыя перакаты кукурузных ніў…
Упэўнена, што не ў адной мяне ўсплывалі ў памяці знаёмыя коласаўскія радкі, што навечна знайшлі “прапіску” ў беларускай паэзіі:
"О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце божым
Гэтых светлых берагоў,
Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць;
Гэтых гмахаў безгранічных
Балатоў тваіх, азёр,
Дзе пад гоман хваль крынічных
Думкі думае прастор;
Дзе ўвосень плачуць лозы,
Дзе вясной лугі цвітуць,
Дзе шляхом старым бярозы
Адзначаюць гожа пуць?..
Дзякуй, Божа, што Ты адарыў наш край такою прыгажосцю!
Здаралася, што дарогу з двух бакоў атуляў лес. І тады бярозкі, якія растуць абапал яе, адорвалі нас прахалодай свайго ценю. Часам здавалася, што яны ніжэй нахілялі свае галіны, нібы хацелі пачуць кожнае слова нашай малітвы.
- Вітай, Марыя, ласкі поўная! - урачыста гучала наша ўшанаванне Маці Божай. І звонкім рэхам адгукаліся на яго прыдарожныя лясы і пералескі. І так на працягу ўсяго шляху.
Па дарозе наведалі таксама касцёл св. Казіміра ў Ліпнішках. Гэта быў наш першы прыпынак. Малітва да святога, благаславенне мясцовага святара абнавілі нашы эмоцыі, надалі сілы - і лёгкую стомленасць як рукой зняло.
Гэта было цудоўнае духоўнае падарожжа. Дамоў вярнуліся крыху стомленыя, але шчаслівыя, узмоцненыя духоўна і фізічна.
Паважаны ксёндз Ян, дзякуй за духоўныя лекі. Чакаем новых прапаноў! І табе дзякуй, паважаны пілігрым, што быў побач, і табе, паважаны чытач, калі ты чытаў гэтыя радкі.
Ад імя ксяндза Яна, ад імя ўсіх пілігрымаў асаблівы дзякуй працаўнікам нашай дарожнай аўтаінспекцыі, якія ад першай да апошняй хвіліны суправаджалі нас у дарозе, ахоўвалі ад усялякіх нечаканасцей, рабілі наша пілігрымаванне бяспечным.
Далучайцеся да нас у наступны раз. Нічога не згубіце, а толькі знойдзеце!
І на развітанне некалькі радкоў з верша Сяргея Грахоўскага:
"Мы ж аднадумцы ўсе і аднадомцы,
Каб стаць і даўгавечней, і дужэй,
Дабро памножым на дабро, каб сонца
Свяціла кожнаму даўжэй".


З павагай, М. Коркінец.

Оставить комментарий

Ивье

Дождь
7°C
ССЗ - 35.40 км/ч
Вторник
3°C / 10°C
Среда
2°C / 11°C
Четверг
7°C / 15°C

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 1 руб. 80 коп. (18 тысяч рублей); 
– на три месяца – 5 руб. 40 коп. (54 тысяч рублей); 
– на шесть месяцев – 10 руб. 80 коп. (108 тысяч рублей).

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY24457,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки

Президент Республики Беларусь


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.