Редакция газеты "Iўеўскі край"

Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Славутыя землякі: Уладзімір Аляксандравіч Баўм

О людях... / Среда, 08 августа 2018 13:50 / Прочитано: 4119

У рамках гістарычна-краязнаўчага праекта "Гісторыя. Падзеі. Людзі" ў Геранёнскім аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы прайшоў вечар памяці, прысвечаны нашаму славутаму земляку Уладзіміру Аляксандравічу Баўму. Ён быў прымеркаваны да дня яго нараджэння 6 жніўня.

С уступным словам да ўдзельнікў вечара звярнулася загадчык АКМіАР Алена Маргяліс. Была падрыхтавана літаратурная кампазіцыя па твору М. Барсенка.
У пачатку месяца я пабывала ў Гродне і сустрэлася з сынам Уладзіміра Аляксандравіча Баўма Валерыем Уладзіміравічам. Аб гэтай сустрэчы расказала ўдзельнікам мерапрыемства.
Мы пабывалі на гродзенскіх могілках, дзе пахаваны яго бацька, маці. Гэта сям'я герояў. Побач магілы А.І. Дубко, В.І. Крэмко, А.М. Курловіча. Помнік, вядома, будзе пастаўлены праз год.
Затым я наведала ЧУП "Азалія". Валерый Уладзіміравіч правёў цікавую экскурсію і паказаў, як адбываецца стварэнне парфюмернай вады для жанчын. У вытокаў гэтай справы стаяў, вядома, бацька. І адзін з пакояў ператвораны ў музейны. Тут мы бачым фотаздымкі Героя Сацыялістычнай працы У.А. Баўма, якія адлюстроўваюць яго жыццёвы шлях. Ганаровыя граматы, часопісы, кнігі, газеты, якія пісалі пра яго дзейнасць.
Валерый Уладзіміравіч вельмі ўдзячны Іўеўскаму выканаўчаму камітэту за падарункі для музейнага пакоя. Гэта кнігі "Памяць. Іўеўскі раён", "З гісторыі вякоў і пакаленняў Іўеўскага краю", знак "Баўм Уладзімір Аляксандравіч - ганаровы грамадзянін г. Іўе".
Я перадала відэафільм, створаны ў 1993 годзе, - "Чалавек і яго лёс. Баўм У.А." і даведачна-інфармацыйную брашуру "Геранёны".
Удзельнікі вечара "Славутыя землякі" прагледзелі два відэафільмы: пра жыццёвы шлях былога старшыні і пра Геранёны ў 70-80-я гады: там убачылі пасяўную, адкрыццё парашутнай вышкі, свята вёскі і іншыя тагачасныя падзеі.

А. СМАЛЯНІЧЭНКА.

Оставить комментарий

Ивье

Дождь
7°C
ССЗ - 35.40 км/ч
Вторник
3°C / 10°C
Среда
2°C / 11°C
Четверг
7°C / 15°C

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 1 руб. 80 коп. (18 тысяч рублей); 
– на три месяца – 5 руб. 40 коп. (54 тысяч рублей); 
– на шесть месяцев – 10 руб. 80 коп. (108 тысяч рублей).

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY24457,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки

Президент Республики Беларусь


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.