Редакция газеты "Iўеўскі край"

Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Лепшыя краязнаўцы ў рэспубліцы

Год малой родины / Вторник, 05 июня 2018 14:14 / Прочитано: 1643

З 19 сакавіка па 17 мая бягучага года каманда навучэнцаў Лелюкінскага дзіцячага сада-сярэдняй школы "Спадчына" прымала ўдзел у інтэрнэт-праекце "Легенды і паданні зямлі пад белымі крыламі".

Арганізатарамі і партнёрамі праекта выступілі: дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія №1 г. Дзятлава" і дзяржаўная ўстанова адукацыі "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі" (г. Мінск). Рэалізацыя праекта праходзіла ў 5 этапаў.
Першы этап "Тапанімічныя легенды" уключаў у сябе збор легенд і паданняў пра паходжанне назваў населеных пунктаў свайго рэгіёна. Падчас выканання заданняў другога этапу ("Сінявокая Беларусь"), неабходна было знайсці легенды пра паходжанне назваў рэк і азёр сваёй мясцовасці. Трэці этап "Святыні малой Радзімы" быў звязаны з пошукам легенд аб храмах сваёй мясцовасці і стварэннем фотаальбома абраных храмаў. Чацвёрты этап "Помнікі прыроды" прадугледжваў збор легенд, звязаных з помнікамі прыроды (камяні, дрэвы і г.д.) сваёй мясцовасці. Апошні этап пад назвай "Турыстычнае агенцтва запрашае ... ", быў самым адказным. Камандам неабходна было стварыць віртуальную карту - турыстычны маршрут па месцах, звязаных з легендамі малой радзімы, а таксама прадставіць медыяпрадукт з рэкламай свайго маршрута.
17 мая адбыўся вочны этап (фінал) праекта, які праходзіў на базе ДУА "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі" у горадзе Мінску. Удзел у мерапрыемстве прынялі 12 каманд з розных рэгіёнаў Беларусі.
Каманды павінны былі прэзентаваць ўласны турыстычны маршрут па сваёй малой радзіме.
Каманда "Спадчына" прадставіла свой турыстычны маршрут пад назвай "Вандроўка аднаго дня, або невялікае падарожжа па Іўеўшчыне". Маршрут уключаў у сабе 5 населеных пунктаў нашага раёна: Іўе, Жамыслаўль, Суботнікі, Геранёны і Ліпнішкі. Кожны з абраных пунктаў быў прадстаўлены гістарычнымі асобамі нашага рэгіёна: Іўе - княгіняй Евай, Жамыслаўль - графам Уладзіславам Умястоўскім, Суботнікі - графіняй Янінай Умястоўскай, Геранёны - прыгажуняй Барбарай Радзівіл, Ліпнішкі - дзяўчынай Ліпкай. Кожны з вобразаў удзельнікі каманды "Спадчына" увасобілі ў сваім выступленні, што, канешне, стала своеасаблівай "фішкай" нашай каманды.
Па рашэнні журы, наша каманда была прызнана пераможцай праекта і атрымала Дыплом 1 ступені!
Таксама каманда атрымала перамогу ў намінацыі "Лепшы віртуальны турыстычны маршрут" і была ўзнагароджана каштоўным падарункам.

А. Ваўчок,
настаўнік гісторыі
Лелюкінскага дзіцячага сада - сярэдняй школы.

Оставить комментарий

Ивье

Солнечно
11°C
ЮЗ - 28.97 км/ч
Вторник
1°C / 7°C
Среда
3°C / 6°C
Четверг
2°C / 7°C
  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 1 руб. 80 коп. (18 тысяч рублей); 
– на три месяца – 5 руб. 40 коп. (54 тысяч рублей); 
– на шесть месяцев – 10 руб. 80 коп. (108 тысяч рублей).

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки

Президент Республики Беларусь


Ивьевский районный исполнительный комитет

\

 

 

Please publish modules in offcanvas position.