Редакция газеты "Iўеўскі край"

Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

“Былі часы, калі на планеце гаспадарылі трылабіты, потым — дыназаўры. І тыя, і другія вымерлі, хоць ніхто з іх не прыносіў столькі шкоды клімату, колькі прыносіць чалавек”

Экология. Сфера особого внимания / Пятница, 23 февраля 2018 14:32 / Прочитано: 3664

Пад нашымі нагамі залягаюць не толькі карысныя прыродныя рэсурсы, але і сведкі таго, якой была планета некалькі соцен мільёнаў год таму. Бадай неспецыялісту будзе складана распазнаць сярод камянёў выкапнёвыя рэшткі жывых істот. А вось вострае экспертнае вока можа злёгкасцю прыкмеціць цікавыя экзэмпляры.

Акамянеласці ці выкапнёвыя рэшткі арганізмаў альбо сляды іх жыццядзейнасці, якія захоўваюцца ў розных горных пародах асадкавага паходжання. Найчасцей ад арганізмаў застаюцца толькі асобныя часткі шкілету. І каб атрымаць больш поўнае ўяўленне аб тагачасных жывёлах, рэшткі параўноўваюць з роднаснымі ім сучаснымі формамі.

Зміцер Дамарад родам з вёскі Краснае Карэліцкага раёну Гродзенскай вобласці, зараз пражывае ў Астраўцы. Свой інтарэс да знаходак юрыст Зміцер тлумачыць агульнай цікаўнасцю да гісторыі і краязнаўства.

Калекцыю скамянелых істот шмат год таму пачала "збіраць" бабуля Зміцера, знайшоўшы кавалак трылабіта ў агародзе.

Трылабіт. Знаходка з калекцыі Зміцера Дамарада

Трылабіт. Знаходка з калекцыі Зміцера Дамарада

Трылабіты — вымерлы клас марскіх членістаногіх, што мелі вялікае значэнне для фаўны палеазайскіх ўтварэнняў зямнога шара.

Пасля такой знаходкі, сям'я стала больш пільна разглядаць розныя каменчыкі працуючы на агародзе. Па словах Зміцера, такім чынам яго маці, Зінаіда Віктараўна Дамарад, назбірала цэлую калекцыю, у якой зараз налічваецца больш 20 экспанатаў.

"Абагульняючы свае знаходкі магу сказаць, што іх узрост прыблізна 450-400 мільёнаў год таму — ад перыяда верхнега ардовіка да перыяда дэвона палеазойскай эры", — распавядае Зміцер.

Унутраньні адбітак малюска з класу Gastropoda. Узрост хутчэй за ўсё - верхні ардовік. Знаходка з калекцыі Зміцера Дамарада

Унутраньні адбітак малюска з класу Gastropoda. Узрост хутчэй за ўсё - верхні ардовік. Знаходка з калекцыі Зміцера Дамарада

У тыя часы жыццё на планеце было сканцэнтравана ў цёплых морах, а кантынентаў у сучасным іх выглядзе яшчэ не існавала. Так, напрыклад, тэрыторыя Беларусі пэўны час з'яўлялася дном экватарыяльнага мора.

Ардавікскі перыяд — другі перыяд палеазойскай эры, які працягваўся ад 485,4 да 443,8 мільёнаў год таму.  
Дэвонскі перыяд пачаўся 419,2 мільёны год таму і скончыўся — 358,9 мільёны год таму і лічыцца адным з самых працяглых у палеазоі. Гэты перыяд багаты біятычнымі падзеямі, калі бурна пачало развівацца жыццё і асвойвацца новыя экалагічныя нішы.

Тыповымі прадстаўнікамі найбольш развітых арганізмаў былі трылабіты, марскія скарпіёны ці як іх яшчэ называюць — ракаскарпіёны, першыя рыбападобныя істоты. Сярод губак і каралаў па марскім дне поўзалі марскія зоркі і іншыя ігласкурыя, а таксама малюскі з ракавінамі. На сушы ж толькі пачынаюць прарастаць хвашчы і папаратнікі. Як адзначае Зміцер, першыя дыназаўры з'явіліся толькі праз 200 мільёнаў год ад гэтага часу.

Выглядае як карал роду Sarcinula, узрост - верхні ардовік. Знаходка з калекцыі Зміцера Дамарада

Выглядае як карал роду Sarcinula, узрост - верхні ардовік. Знаходка з калекцыі Зміцера Дамарада

Падобна на карал з групы Rugosa. Геалагічны ўзрост, хутчэй за ўсё - сілур. Знаходка з калекцыі Зміцера Дамарада

Падобна на карал з групы Rugosa. Геалагічны ўзрост, хутчэй за ўсё - сілур. Знаходка з калекцыі Зміцера Дамарада

Карал роду Thecia (палеазойская група Табуляты). Узрост - сілур. Знаходка з калекцыі Зміцера Дамарада

Карал роду Thecia (палеазойская група Табуляты). Узрост - сілур. Знаходка з калекцыі Зміцера Дамарада

Калекцыянер-аматар упэўнены, што такога кшталту знаходкі можа зрабіць кожны беларус, калі працуе на зямлі. Гэта не патрабуе асаблівых намаганняў — дастаткова падчас агародніцтва звяртаць увагу на розныя каменчыкі, што патрапляюць на вочы і старанна аглядаць іх.

Падобна да брахіяподы. Верагодны геалагічны ўзрост - альбо сілур, альбо верхні дэвон. Знаходка з каленцыі Зміцера Дамарада

Падобна да брахіяподы. Верагодны геалагічны ўзрост - альбо сілур, альбо верхні дэвон. Знаходка з каленцыі Зміцера Дамарада

Аднак існуюць на тэрыторыі Беларусі мясціны — у літаральным сэнсе скарбніцы, што захоўваюць у сваіх недрах скамянелыя рэшткі. Пра такія тэрыторыі падрабязна пісаў у сваім блогу Мечыслаў Супрон, гісторык з Гродна. Для яго пошук скамянеласцяў — справа, ад якой можна атрымаць сапраўднае задавальненне.

Ён сцвярджае, што самымі абшырнымі і, адпаведна, багатымі на знаходкі з'яўляюцца крэйдавыя кар'еры ў пасёлку Краснасельскім Ваўкавыскага раёну.

У розны час тут знаходзілі вялікую колькасць выкапнёвых рэшткаў крэйдавага перыяду. Бадай, самая важная знаходка — рэшткі скамянелай рыбы, што зараз захоўваюцца ў музеі на прадпрыемстве “КраснасельскБудматэрыялы, — пісаў Мечыслаў у сваім блогу.

Скамянелая рыба ў музеі Краснасельска. Здымак Александра Беляя

Скамянелая рыба ў музеі Краснасельска. Здымак Александра Беляя

Крэйдавы перыяд — апошні перыяд мезазойскай эры, з'яўляецца самым працяглым, бо пачаўся 145,0 мільёназ год таму і скончыўся 66,0 мільёнаў год таму.

Напрыцягу крэйдавага перыяду працягваўся раскол мацерыкоў. Таксама за яго час на планеце адбылося глабальнае пахаладанне, якое пачалося каля 116 мільёнаў год таму, калі сярэдняя тэмпература ўпала на 5 градусаў па Цэльсію. І так было амаль мільён год. Аднак затым зноў пачалося пацяпленне, якое прывяло да абяднення кіслародам акіянічных вод і вымірання буйных рэптылій — іхтыазаўраў, якія не змаглі прыстасавацца да кліматычных змяненняў.

На сушы ж сваё распаўсюджанне атрымалі кветкавыя расліны, што пацягнула за сабой і павелічэнне разнастайнасці казурак.

Яшчэ адно месца, дзе можна натыкнуцца на знаходкі, па інфармацыі Мечыслава,  — кар'еры паблізу Гродна ў Пышках. Радовішчы крэйды тут выпрацаваныя і ўжо закінутыя, але тым не меньш, цікавыя экзэмпляр скамянеласцяў сустрэць можна. Так, на беразе аднаго з кар'ераў удалося знайсці ростума белемніта з роду Belemnitella, што застыў у крамяні.

Белемніт у крамяні. Фото Мечыслава Супрона

Белемніт у крамяні. Фото Мечыслава Супрона

Самыя вядомыя кар'еры Гродзеншчыны — "Сінька" і "Зялёнка", што сёння з'яўляюцца азёрамі і маюць сваю назву ад колеру вады.

"За некалькі год група аматараў знайшла шмат скамянелых рэшткаў жывёл крэйдавага перыяду. Самымі цікавымі можна лічыць зубы акул, самымі частымі — белемніты і бакуліты. Зрэдку патрапляюцца рэшткі марскіх вожыкаў і ракавіны науцілусаў", — каментуе Мечыслаў.

Зубы акул крэйдавага перыяду з Марока (1-5 злева), зуб акулы знойдзены на "Сіньцы" (2-гі зправа) і пазванок акулы знойдзены ў Краснасельску (1-ы зправа). Здымкі з калекцыі Алекскандра Беляя

Зубы акул крэйдавага перыяду з Марока (1-5 злева), зуб акулы знойдзены на "Сіньцы" (2-гі зправа) і пазванок акулы знойдзены ў Краснасельску (1-ы зправа). Здымкі з калекцыі Алекскандра Беляя

Бакуліт. Здымак з калекцыі Мікіты Пінчука

Бакуліт. Здымак з калекцыі Мікіты Пінчука

Калі раскласці бакуліта па камерам, атрымоўваецца цікавая мазайка. Здымак з калекцыі Мечыслава Супрон

Калі раскласці бакуліта па камерам, атрымоўваецца цікавая мазайка. Здымак з калекцыі Мечыслава Супрон

Марскі вожык. Здымак з калекцыі Мечыслава Супрона

Марскі вожык. Здымак з калекцыі Мечыслава Супрона

Норка кольчатага чарвяка на панцары марскога вожыка. Здымак з калекцыі Мечыслава Супрона

Норка кольчатага чарвяка на панцары марскога вожыка. Здымак з калекцыі Мечыслава Супрона

Ракавіна науцілуса. Здымак з калекцыі Мечыслава Супрона

Ракавіна науцілуса. Здымак з калекцыі Мечыслава Супрона

Аднак пры ўсім, што пошук скамянеласцяў выглядае цікаўным і рамантычным заняткам, спецыяліст спяшаецца папярэдзіць, што ён можа быць і небяспечным, бо схілы кар'ераў вельмі неўстойлівыя. Таму не маючы пэўных навыкаў можна патрапіць у пастку абвалаў.

Акрамя таго, што такога кшталту знаходкі даюць нам больш уяўлення пра жыццё планеты сотні мільёнаў год таму, яны прымушаюць задумацца і пра будучыню, якая чакае чалавецтва:

"Трымаючы ў руках скамянелыя рэшткі істотаў, што жылі больш за 400 мільёнаў гадоў таму, мяне не пакідае думка: «Што ж будзе з намі, з сучасным чалавецтвам праз гэткі ж час?» Былі часы, калі на планеце гаспадарылі трылабіты, потым — дыназаўры. І тыя, і другія вымерлі, хоць ніхто з іх не прыносіў столькі шкоды клімату, колькі прыносіць чалавек".

Пяціканечная зорка - кольца сцябліны Crinoidea. Знойдзены ў гравійных насыпах горада Бярозаўка

Пяціканечная зорка - кольца сцябліны Crinoidea. Знойдзены ў гравійных насыпах горада Бярозаўка

"Зараз наша чарга быць гаспадарамі планеты, а ці па-гаспадарску мы да яе ставімся? Існуючае глабальнае пацяпленне сведчыць, што з сучаснымі адносінамі да прыроды чалавецтва можа вельмі дрэнна скончыць. Прычым я маю на ўвазе не толькі буйную прамысловасць, а дзеянні кожнага чалавека, які пакідае за сабой горы смецця, найчасцей не там, дзе трэба".

"Вялікія праблемы пачынаюцца з малога. І калі нешта хочаш змяніць у свеце, пачні з сябе. І зараз гэта зрабіць самы час, калі мы не хочам, каб, праз пэўны час, нейкія іншыя істоты знаходзілі і вывучалі нашы з вамі скамянелыя рэшткі", —  зазначае Зміцер Дамарад.

http://grodno.greenbelarus.info/articles/22-02-2018/byli-chasy-kali-na-planece-gaspadaryli-trylabity-potym-dynazaury-i-tyya-i

Оставить комментарий

Ивье

Облачно
21°C
Ю - 6.44 км/ч
Вторник
14°C / 25°C
Среда
13°C / 23°C
Четверг
12°C / 26°C

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 1 руб. 80 коп. (18 тысяч рублей); 
– на три месяца – 5 руб. 40 коп. (54 тысяч рублей); 
– на шесть месяцев – 10 руб. 80 коп. (108 тысяч рублей).

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY24457,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки

Президент Республики Беларусь


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.